Народ прамаўляе: Раней абакралі, а зараз прадаюць!

Nov 23, 2012 12:41

Сёньня ў цягніку пачуў размову гурта людзей перадпенсійнага ўзросту. Яны абмяркоўвалі праблему прыватызацыі кватэры. Адна з жанчын распавядала пра свой асабісты досьвед: "Пайшла, высьвятліла. Колькі запрасілі за прыватызацыю? За кватэру, якую пабудавалі і я атрымала яшчэ ў часы СССР, дзясяткі тысячаў даляраў!!! А дзе такія грошы ўзяць!? Пры нашых сёньняшніх заробках? А дзе мае грошы з Ашчадбанку? Дзе? А яны будавалі гэтую кватэру? Гэта ж была зусім іншая дзяржава. Адным словам, нас яны абакралі раней, а зараз прадаюць нам скрадзенае!?Ні тыя, што сядзяць ва ўсіх гэтых канторах, ні Лукашэнка, ніхто не мае да той кватэры аніякага дачыненьня. На якой падставе яны мне прадаюць маю ж кватэру?"
Я падтрымаў гутарку і выказаў думку, што было б цалкам справядліва, каб усе хто атрымаў кватэры за часамі СССР і не прыватызаваў да сёй пары, атрымалі магчымасьць за сімвалічную плату (да 100.000 рублёў) прыватызаваць сваё жытло. Мяне падтрымалі.
p.s. вырашыў дадаць. Зараз лукашысты робяць стаўку на папулізм. Але, на маю думку, барацьба з будаўнічаю мафіяй у Гомлі, кепскімі менеджарамі ў КДБ дасьць мала плёну. А вось указ а таннай перадачы ў прыватную ўласнасьць эсэсэраўскага жытла дадало б пэўнай электаральнай "любові".
Previous post Next post
Up