Экс-кандыдату на пасаду прэзыдэнта Мікалаю Статкевічу прад'яўлена абвінавачанне ў арганізацыі дзеянняў, якія прывялі да масавых беспарадкаў 19 снежня падчас вулічнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзыдэнта Беларусі.
Мікалаю Статкевічу вызначаны тэрмін знаходжання пад вартай - 2 месяцы. Увесь гэты час будуць праводзіцца следчыя дзеянні. Пакуль невядома дзе будуць трымаць новага палітвязня - у следчым ізалятары КДБ ці яго перавядуць у іншы сьледчы ізалятар.
link