Выгульваць

Jul 21, 2012 16:49


Давайце абмяркуем слова "выгуляць". У даступных мне слоўніках яго значэнні - нагуляцца, правесці час, гуляючы. Таксама ёсць выгул - калі выгульваем ці выпасваем жывёлу.

Ёсць тэндэнцыя ўжываць гэтае слова ў значэнні рас. "выиграть". Наколькі яна падмацаваная, у якіх слоўніках зафіксаванае такое ўжыванне? Вядома, што ў гэтым значэнні яно прасоўваецца ў якасці альтэрнатывы "выйграць" і абгрунтоўваецца тым, што "граць" мае адрознае значэнне ад "гуляць", заўважаецца таксама сувязь з рас. "выиграть". Але ж, калі "выгуляць" не ўжывалася ў патрэбным нам значэнні і цяпер ужываецца ў іншым, то ці не з'яўляецца гэткае новае "выгульванне" калькай і вынаходкай? Дый ніхто не забараняе карыстацца цалкам натуральнымі сінонімамі, напрыклад "здабыць", "заваяваць" (upd: а калі без аб'екта ў выглядзе прыза ці балаў, то - "перамагчы").

Калі спадарства ведае пра гэтае слова штось, чаго я не ведаў, просьба падзяліцца каштоўнай інфармацыяй.
Previous post Next post
Up