Ведаеце, што я думаю пра бела-чырвона-белы сцяг? Ён мне падабаецца, і прапорцыі яго - 2:1 - тое што трэба. Але калі б чырвоная паласа была цямнейшага адцення, чым звычайна робяць, дык ён бы выглядаў працэнтаў на 50 лепш.
У сувязі з гэтым філалагічныя пытанні.
Як па-беларуску адным словам будзе "цёмна-чырвоны"? Я пэўны, што бачыў такое слова ў слоўніку Яна Станкевіча, але не магу яго ўспомніць.
Ці "бураковы" (пра колер) гэта тое самае, што і "цёмна-чырвоны"? Ці можна пра сцяг Латвіі сказаць, што ён буракова-бела-бураковы?
http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/8/84/Flag_of_Latvia.svg І яшчэ: ці правільна ўтвораны прыметнік "бел-чырвона-белы"?
Новае:
У
«Заканадаўчых актах аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь» (1992) знайшлося:
«1.2.9. Чырвоная паласа сцяга павінна быць аднаго з наступных колераў: 110506, 110607, 110608, 120506, 120507, 120606, 120608, 130506, 12070, 130606, 130607, 130607, 130708 згодна з Атласам колераў УІАлегпрома ад 1986 г.» (с. 33).
Плюралізм, ядрон-зянон. Здорава было б, калі б сярод гэтых колераў быў цёмна-чырвоны. Толькі ці ведае хто, як перавесці гэтыя старажытныя лічбы на мову CMYK або RGB?