Трымаючы ў руках упершыню тэкст на габрэйскай мове ў чалавека, напэўна, узнікне пытанне: як жа тут справіцца, як здолець звязаць усе гэтыя рыскі, кропачкі, завітушкі ў адно цэлае? Калі пачаць вывучаць габрэйскія літары, то таксама ўзнікае шмат цяжкасцяў - як звязаць усе зычныя літары, якая ўзаемасувязь у самім слове і паміж словамі ў сказе ды ўвогуле ў тэксце? Вялізнае праблема паўстае і тады, калі чалавек, які звыкся з прынятымі нормамі і ўзаемасувязямі ў сваёй роднай мове, абумоўленымі і прынятымі правіламі, пачынае разумець, што габрэйская мова з’яўляецца адрознай і ў сэнсе агульнапрынятых нормаў узаемадамоўленасці адносна значэння канкрэтнага слова, ці проста кажучы мовай неканвенцыйнай.
Як гэта разумець? Нам усім вядомыя існуючыя ўзаемасувязі паміж словамі. Напрыклад, "аднакарэнныя словы". У габрэйскай мове таксама ёсць карані і аднакарэнныя словы, але тут існуе не толькі сувязь паміж аднакарэннымі словамі, але і сувязь паміж самімі каранямі розных тыпаў. Першы тып сувязі завецца "2-х зычная ячэйка". Корань у нашым разуменні складаецца з трох зычных, але аказваецца, што акрамя 3-х зычных каранёў існуе сувязь 2-х зычных ячэек, так што ў габрэйскай мове існуе шмат узаемазвязаных каранёў, якія ўсе растуць з адной ячэйкі. Акрамя гэтага тыпу ўзаемасувязяў паміж словамі існуюць яшчэ іншыя, напрыклад, існуе 3-х зычны корань з заменай літар, з’ява, калі адно слова атрымліваецца з іншага перастановай літар, яшчэ адзін тып сувязі, калі літара ў слове замяняецца на літару з таго ж "вымаўленчага шэрагу" (у габрэйскай мове 5 шэрагаў). Нарэшце, яшчэ адзін тып сувязі - гематрыя, калі лікавае значэнне слова супадае з лікавым значэннем іншага слова. (Усе літары ў габрэйскай мове маюць лікавыя значэнні, і лікавае значэнне слова роўна суме лікавых значэнняў яго літар).
Сучасная лінгвістыка прызнае за легітымныя сувязі тыпу 2-х зычных ячэек, а адносна нядаўна яна прызнала законнымі таксама сувязі тыпу цыклічнай замены, і таксама яна прызнае наяўнасць сувязі праз замены ўсярэдзіне груп зычных. Лікавыя ж значэнні літар ці складанне з адных і тых жа літар яна не прызнае за легітымны тып сувязяў. (Адзначым, што не так даўно лінгвістыка не прызнавала нават 2-х зычных ячэек).
Такім чынам, з пункту гледжання ўсіх гэтых сувязяў атрымліваецца, што ўсе словы ў іўрыце злучаны ў нейкую вельмі складаную сетку. Так што слова злучана не толькі са сваім коранем, але і са мноствам іншых слоў. Атрымліваецца нейкая прастора сувязяў і, калі мы будзем адвольна змяняць значэнні слоў у іўрыце, то ўся сетка сувязяў разбурыцца.
Сучасная лінгвістыка зайшла ў некаторы тупік у пытаннях гісторыі паходжання габрэйскай мовы. Чым была прасемітская мова, і як паўсталі габрэйскія карані?
Ёсць дзве тэорыі, кожная з якіх з'яўляецца вельмі абгрунтаванай на ўзроўні лінгвістыкі. Адна тэорыя кажа так: спачатку былі 2-х зычныя ячэйкі з няпэўным ("агульным") значэннем, а потым да іх далучылася трэцяя ("якая канкрэтызуе") зычная, так што з'явіўся больш вызначаны корань.
Іншая тэорыя кажа інакш: спачатку былі невыразна вызначаныя групы зычных, у якіх парадак мог змяняцца ў гутарковай мове, а потым кожная з групаў набыла больш зафіксаванае значэнне. (Наогул, у семіцкіх мовах зычныя могуць змяняцца месцамі (метатэза); ёсць маса прыкладаў слоў у габрэйскай мове, калі ад перастаноўкі атрымліваюцца роднасныя словы). Напрыклад, літары Айн, 3айн і Рэйш - азначалі "дапамагаць, спрыяць", а потым адна з груп прыняла значэнне "цягліца" (зроа), а іншая "дапамога" (эзер). Гэта тэорыя таксама з'яўляецца вельмі абгрунтаванай з лінгвістычнага пункта гледжання.
Гэтыя абедзве тэорыі з'яўляюцца цалкам абгрунтаванымі (абедзве тэорыі адна адной не супярэчаць: адна сувязь працуе і іншая сувязь таксама не адстае па вартасці ад першай. Супярэчнасць узнікае тады, калі мы спрабуем падумаць, з якой жа з дзвюх тэорый паўстала габрэйская мова? Не можа ж быць, што яна паўстала адначасова з абедзвюх…
Але пяройдзем да самага цікавага, дзеля чаго і патрэбен быў гэты ўступ.
Першае слова ў Бібліі гучыць як - "Бэрэшыт". На габрэйскай мове таксама называецца першая кніга Бібліі, якая нам вядомая як Быццё. Так што ж крыецца ў гэтым слове - "Бэрэшыт"? З яго пачынаецца Біблія ды і ўся гісторыя зямлі і чалавецтва: "Бэрэшыт бара Элоhім..." - Спачатку стварыў Бог... Першым чынам гэтае слова ўзаемазвязанае з такімі словмі як - "рош" - галава, частка, вяршыня, "брыт" - запавет, "эш" - агонь, і "бара" - стварыў. Таксама сюды адносяцца словы - "рышон" - першы, "лерышона" - у першы раз, спачатку, упершыню, "рышонут" - першынство, прыярытэт, "рышоні" - першасны, пачатковы, элементарны, "рышоніют" - першаснасць, арыгінальнасць, самабытнасць, "рашут" - вяршэнства, кіраўніцтва, "решыці" - прымітыўны. Можна заўважыць, што ва ўсіх гэтых слоў адзін і той-жа корань. З гэтага слова пачынаецца гісторыя ўсёй Зямлі і ўсяго чалавецтва!
Першы чалавек на зямлі быў сапраўды Адам. Слова "Адам" у перакладзе з габрэйскай мовы азначае ўсяго толькі - чалавек. Але цяпер мы, усе астатнія людзі, якія паходзім ад яго завёмся на габрэйскай мове "Бней-Адам" - даслоўна - сыны ці сын Адама. "Бней-Адам" - людзі. Таксама слова зямля (не планета) на іўрыце гучыць як "адама", г.зн. адгэтуль паўстае, што чалавек быў названы так з-за таго, што ён быў створаны з зямлі, "праху зямнога".
Ева. Правільна яе імя гучыць як - "Хава" - тая, што дае жыццё, ад слова "хаім" - жыццё (трэба заўважыць, што слова жыццё ўжываецца ў множным ліку г.зн. Біблія праз імя Евы распавядае нам ад самага пачатку, што існуе не адно жыццё, а два - адно зямное,і іншае пасля фізічнай смерці).
Імя Каін, паходзіць ад слова "Лікнот" - купляць, набываць, бо Ева, калі нарадзіла яго сказала: "набыла я чалавека ад Бога"
Ной. Яго постаць займае ў Бібліі важнае значэнне. Як мы ведаем, ён быў абраны Богам, як праведнік, каб працягнуць род людскі пасля патопу. У Быцці 5:28-29 апісана нараджэнне Ноя: "І жыў Лямеш 182 гады і нарадзіў сына, і даў яму імя Ной, сказаўшы: гэты суцешыць (йінахамену) нас у працы нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую скляў Бог". Г.зн. Лямеш вырабіў імя Ной "Ноах" ад кораня "нахем", якое тут перакладзена як "суцяшэнне". І сутнасць Ноаха ў тым, каб "суцешыць нас ад працы нашай на зямлі, якую скляў Бог". Тут можа быць і іншы сэнс: ён быў зручны Богу. "Ноах" - перакладаецца як: "зручны" (інфінітыў на іўрыце - "Лянуах" - адпачываць; быць зручным. А таксама гэта можа азначаць тое, што калі чалавек дасягае вызначанай мэты, ён можа адпачыць (гэта як раз падыходзіць да гісторыі Ноя).
Сыны Ноя - Сім, Хам і Яфет. "Шэм" - што азначае - "імя", "Хам" - гарачы (а таксама ад слова "хум" - карычневы), і Яфет (Яфат ці Іфат) ад слова "яфэ" - прыгожы, ці гэта імя можа таксама азначаць "распаўсюдзіцца" (буд. час). Вось ад іх і паходзім мы.
Авраму было зменена імя, што мае вельмі вялікае значэнне. Абрам - "аб" - бацька, "рам" - узвышаецца, паднімаецца (інф. "Лярум"), высокі. Але затым яго імя было зменена Богам на АвраhАм - быццам бы адна літара, але якая памяняла ўвесь яго лёс. Атрымліваецца - "аб" - бацька, "h" - ад слова "hамон" (мноства) "ам" - народ: "бацька мноства народаў". А таксама гэта яшчэ можа азначаць: сярэдняя літара "а" ці "hа" у габрэйскай мове дадаецца пры канкрэтызацыі якога-небудзь слова, г.зн. атрымліваецца - бацька пэўнага народа.
Ісус Месія. Яго імя правільна гучыць як - "Ешуа", што азначае - збаўца, збаўленне. "Ешуа hамашыах" - Ешуа Месія. Слова Месія - "Машыах" паходзіць ад слова "машыха" - памазанне, г.зн. "машыах" - азначае памазаны. Слова Хрыстос (Крыстос) відавочна прыйшло да нас з грэцкай мовы і нідзе не згадваецца ў габрэйскай мове. Таксама з 23 верша першай часткі Евангелля ад Матфея мы сустракаем яшчэ адно "імя", а дакладней, тытул Ешуа - Эмануэль, якое правільна гучыць як - Імануэль - "ім" - з, "ану (скарочанае ад “анахну”) - мы, намі, "Эль" - Бог. Атрымліваецца - з намі Бог.
Усім нам вядомы горад, дзе нарадзіўся наш Ешуа - Бэтлеем, правільна гучыць як - "Бэйт-Лэхэм", што перакладаецца як - "бэйт (баіт)" - дом, "лэхэм" - хлеб - г.зн. "Дом хлеба”.
Горад Назарэт - правільна які гучыць як - Нацэрэт , ці Нацрат, паходзіць ад слова "нэцэр"- што перакладаецца як - атожылак (аб якім прарочыць Ісая), і ад дзеяслова Лінцор - захоўваць, пільнаваць.
Гэта толькі некалькі імён уласных і геаграфічных назваў з габрэйскай мовы, якія сустракаем у Бібліі і іх узаемасувязь з іншымі словамі. Што тоіць габрэйская мова і што тоіць Біблія, чаго мы не можам ведаць і знайсці ў нават самым дакладным перакладзе?..