Спорыва

Jan 10, 2012 15:35

У адным зь вершаў Рыгора Папараці сустрэў наступныя радкі:

Часамі частыя,
як скібы ворыва,
так думы шастаюць
Ў засеках спорыва.

Мо' хто ведае, якое значэньне мае слова "спорыва"?

Leave a comment

Comments 4

staraptach January 10 2012, 15:46:28 UTC
Тое, што па-расейску перадаецца як: 'сделанное, достигнутое'.

Reply

spooky12 January 10 2012, 17:09:19 UTC
А адкуль інфармацыя?

Reply

staraptach January 10 2012, 17:23:01 UTC
...і, відаць, гэта аўтараў наватвор...

Reply


zaprudski January 12 2012, 09:36:30 UTC
"спора", як і "засекі", добра асацыююцца з "насеннем"
з другога боку, здагадка staraptacha вельмі змястоўная і прыгожая
Баюся, дакладнага адказу не знойдзеце: у паэзіі добра не тады, калі напісана дакладна,
а калі ярка, прыгожа і незразумела :)

Reply


Leave a comment

Up