Забракавана Кузьмом Чорным-2

Jan 11, 2012 00:44

Думаю, спадар zaprudski ня будзе супраць, калі я наноў пастаўлю пытаньне, некалі пастаўленае ім самым: пытаньне праз абмыльнасьць/слушнасьць крытыкаваных К. Чорным у артыкуле "Небеларуская мова ў беларускай літаратуры" словаў, словазлучэньняў, сказаў. Бо зупоўнага адказу, у камэнтарох да таго допісу і ў высновах, зробленых спадаром zaprudski, не было.
Вось жа, гэныя крытыкаваныя К. Чорным формы:
1. «Мы пераможам, калі асабістае, прыватнае прынясём у ахвяру агульнаму, грамадзкаму».
2. «Але большае ўражаньне выклікаў яе праніклівы погляд».
3. «А мо’ адабрэньне?».
4. «Пранікала ў душу».
5. «Карпіцкі таксама накіраваўся паглядзець, як разьмяшчаюцца аддзелы».
6. «Рэзка няпрыемна рыпалі цьвікі пры распакоўцы скрынак».
7. «Густа пасеенымі, колеру ільнянога насеньня, плямкамі на твары».
8. «У белай кофтачцы».
9. «Адсюль адкрываўся прыгожы малюнак».
10. «У будучай перамозе».

Я паспрабую "паправіць" выпадкі 1, 2, 7, 8, зрабіўшы, той казаў, пачын:
1. Мы пераможам (або нават: возьмем верх), ахвяраваўшы нашымі собскімі [інтарэсамі] дзеля [інтарэсаў] супольных, грамадзкіх.
2. А найбольш уражваў ейны востры позірк.
7. Рабенькі твар, усенькі ў ластаўчыньні.
8. На (кім) была белая кофтачка.

Далучайцеся, шаноўная грамада! Трэба ўсё чыста выясьніць:)

Previous post Next post
Up