Размінка для мазгоў

Dec 18, 2014 23:39

Ці лічыце вы ўдалымі наступныя аўтарскія неалагізмы: *хвалявальны момант, *узрушальная падзея.

Абодва прыметнікі-неалагізмы ўтвораны ад асноў на -а, неазначальнай формы дзеясловаў пры дапамозе суфікса -льн-ы.

§ 518. <…>
а) Прыметнікі, якія ўтвараюцца ад асновы на -а(я), выступаюць са значэннямі «прызначаны для выканання пэўнага дзеяння», «здольны выконваць пэўнае дзеянне», «з'яўляецца вынікам пэўнага дзеяння»: абагачальны, абагравальны, абараняльны, абарачальны, абвадняльны, абмежавальны, абціскальны, абцякальны, аб'яднальны, агараджальны, аглушальны, акісляльны, апавядальны, апавяшчальны, апазнавальны, апераджальны, апісальны, апрасняльны, апраўдальны, апытальны, арашальны, брашуравальны, варсавальны, віншавальны, вітальны, габлявальны, гартавальны, глытальны, змацавальны, змяшчальны, капальны, кідальны, мігальны, насычальны, пазнавальны, палягчальны, прама-кальны, суправаджальны, стругальны, спачувальны, спальны, рэзальны, раздрабняльны, узмацняльны, часальны, чытальны, штампавальны і інш.
Некаторыя прыметнікі з суфіксам -льн-ы выражаюць значэнні «падвержаны або падвяргаецца пэўнаму дзеянню», «мае ўласцівасць падвяргацца дзеянню», «схільны да пэўнага дзеяння», «характарызуецца пэўным дзеяннем»: паражальны, успрымальны, узгаральны, шклавальны, засваяльны, заспакаяльны, абвалакальны (медыц.), даказальны. Асобна стаяць прыметнікі на -льн-ы, якія з'яўляюцца граматычнымі тэрмінамі: давальны, вінавальны, скланяльны, спрагальны, трывальны. <…>
Previous post Next post
Up