Приглашаем за покупками

Dec 16, 2014 09:48

Як перакласці гэту фразу на гэты ваш афіцыйны стандарт?

Leave a comment

Comments 48

chyzhow December 16 2014, 07:44:16 UTC
вітаем на закуп

закуп м.
1. (род. закупу) (организованная покупка чего-л. в большом количестве) закупка ж.;

Reply


vital_stan December 16 2014, 07:58:53 UTC
Запрашаем па пакупкі
Магчыма, "па па..." непрыгожа гучыць, то, можа, "Запрашаем па набыткі"?
Яшчэ можна "Запрашаем на закупы".

Вось яшчэ набор варыянтаў, якія недасканалыя са стылістычнага гледзішча, хаця і перадаюць сэнс:
Запрашаем купляць
Запрашаем набываць
Запрашаем на куплю
Запрашаем на куплянне
Запрашаем на шопінг

Калі перафармуляваць:
Запрашаем па нашы тавары
Рады бачыць вас нашымі пакупнікамі

Reply

filskeit December 16 2014, 08:10:50 UTC
Думаеце, можна «запрашаць па» нешта? Па-мойму, звычайна «запрашаюць на» нешта. На бліны, напрыклад.

Reply

vital_stan December 16 2014, 08:13:29 UTC
Тут "па" не належыць да кіравання дзеяслова, а само па сабе.

http://www.skarnik.by/tsbm/49158
па
...
23. з вінавальны склон. Ужываецца пры абазначэнні прадмета як мэты руху ці перамяшчэння. Схадзі па бацьку. ▪ Па маліну хадзілі ў сад, Абтрасалі бэры. Куляшоў. Пакуль Колька бегаў у магазін па чай, .. [жанчыны] сядзелі, як даўнія сяброўкі, і Кацярына Рыгораўна расказвала пра сваё нялёгкае жыццё. Грахоўскі. І нядарам біты сцежкі Непракладзеных дарог, І нядарам па усмешкі Ты хадзіў на мой парог. Глебка.

Reply

filskeit December 16 2014, 08:45:32 UTC
Калі б гаворка ішла пра штучную мову, пра ложбан які, то я б згадзіўся. Але гэты ваш афіцыйны стандарт усё-такі фармальна грунтуецца на беларускай мове, якая быццам бы жывая. А ў жывой мове ёсць такое досыць абстрактнае паняцце «так гавораць» - «так не гавораць». Па-навуковаму: «бытуе ў узусе» - «не бытуе ў узусе».

Прыклад: баба Паўліна не гаворыць «добрай раніцы», але ў яе маўленні бытуюць «добры дзень» і «добры вечар». Чаму - невядома. Проста не бытуе гэта «добрай раніцы» ў узусе, дый годзе.

Уводзім у Гугл «site:knihi.com» і пачынаем метадычна набіраць у двукоссі:

«запрашаць па» - 0 вынікаў;
«запрашаю па» - 0 вынікаў;
«запрашаеш па» - 0 вынікаў;
«запрашае па» - 0 вынікаў;
«запрашаем па» - 0 вынікаў;
«запрашаеце па» - 0 вынікаў;
«запрашаюць па» - 0 вынікаў;
«запрашаў па» - 0 вынікаў;
«запрашала па» - 0 вынікаў;
«запрашалі па» - 0 вынікаў.

Вывад: так не гавораць.

Reply


galinaeditor December 16 2014, 10:37:19 UTC
А навошта перакладаць менавіта гэты навязлы штамп? Калі крама хоча заманіць да сябе пакупнікоў, можна гэта рабіць з дапамогай іншых фраз:
Запрашаем у нашу краму
Заходзьце да нас
Купляйце ў нас
Заходзьце купляць

Reply

filskeit December 16 2014, 11:22:54 UTC
Калі перакладаеш такія фразы на заказ, звычайна заказчык хоча, каб пераклад быў як мага бліжэйшым да арыгінала. Тонкасцей перакладу (што можна іншымі словамі перадаць тую ж ідэю лепш) ён не разумее. Цікава, што гэта можа спалучацца з веданнем найноўшых неафіцка-каляпалітычных жарганізмаў, і гэта веданне дае такому заказчыку ўпэўненасць, што ён вялікі спецыяліст у галіне беларускай мовы.

А што за слова такое «навязлы»? У якіх аўтараў, у якіх слоўніках фіксуецца?

Reply

galinaeditor December 16 2014, 16:02:08 UTC
"А што за слова такое «навязлы»?"
А гэта мой уласны жарганізм, калі хочаце. Прыдумала яго, калі пісала камэнтар :) Я ж не перакладала на заказ, а пісала што думаю. Ёсьць такі выраз - "навязнуць у зубах", а аддзеяслоўны прыметнік утвараецца паводле звыклай мадэлі.

Заказчыку заўсёды можна патлумачыць, што па-беларуску так ня кажуць, ні "за пакупкамі", ні "па пакупкі". У нас - запрашаюць купляць.

Reply

filskeit December 16 2014, 18:23:21 UTC
А гэта мой уласны жарганізм, калі хочаце. Прыдумала яго, калі пісала камэнтар :) Я ж не перакладала на заказ, а пісала што думаю. Ёсьць такі выраз - "навязнуць у зубах", а аддзеяслоўны прыметнік утвараецца паводле звыклай мадэлі.

І выраз падазроны. У Тлумачальным слоўніку няма слова «навязнуць», а ў Руска-беларускім слоўніку «навязнуть» - «насесці, начапляцца, (налипнуть) наліпнуць».

Розуму не дабяру, як вы з такім неахайным стаўленнем да мовы працуеце рэдактарам.

Reply


markiz_de_kiss December 16 2014, 16:54:33 UTC
Запрашаем на закупы

Reply

filskeit December 16 2014, 18:25:29 UTC
«Закупы» - «нестандартнае» слова.

Reply

vital_stan December 17 2014, 09:41:24 UTC
Давядзецца шукаць нейкі кампраміс. Хаця паводле афіцыйных тлумачальных закуп абазначае асаблівы від куплі, а закупы ў сэнсе шопінгу распаўсюдзіліся пад уплывам польскага zakupy, слова зразумелае, з беларускай структурай.

Reply


ziemlarob December 17 2014, 21:16:07 UTC
"на гэты ваш афіцыйны стандарт"

А што, вашэць карыстаецца “неафіцыйным стандартам” ці “афіцыйным нестандартам”?

Reply

filskeit December 18 2014, 05:34:44 UTC
Афіцыйным стандартам я карыстаюся, але сваім яго не лічу.

Reply


Leave a comment

Up