Раз'ём, успышка, GPS-прыёмнік

Sep 28, 2014 14:55

Вітаю! Перакладаю на беларускую сайт інтэрнэт-крамы для продажу планшэтных кампутараў (www.ainolpads.by).

Дапамажыце, калі ласка, перакласці ніжэй пададзеныя словы і фразы:

1) разъем (разъем miniHDMI, microUSB) - няўжо раз'ём?

2) вспышка (камера со вспышкой, светодиодная вспышка) - няўжо ўспышка? камера з успышкай, святлодыёдная ўспышка? Мо' ёсць нейкае беларускае слова (выбух не пасуе, выбліск)?

3) GPS-приемник - GPS-прыёмнік? ці GPS-прымач?

4) предустановленная программа - ужо заінсталяваная праграма?

5) прямо сейчас (фраза: Звоните прямо сейчас!) - тэлефануйце (званіце) ...?

6) цветопередача - пераданне каляроў?

Дзякую!
Previous post Next post
Up