Jun 28, 2014 09:31
Слоў «адсачыць», «адсочваць» не існуе ў афіцыйным стандарце. Каб я больш іх не чуў, ясна?
(Праўда, у слоўніку Яна Станкевіча слова «адсачыць» фіксуецца - са значэннем «отвести от себя след». Ну тады ў гэтым значэнні і ўжывайце, а не прыдумляйце яму новыя.)
Leave a comment
Comments 8
дасачыць, -сачу, -сочыш, -сочыць; загадны лад дасачы; закончанае трыванне
1. за чым. Угледзець, унільнаваць. Дасачыць за парадкам.
2. каго-што. Выявіць чыё-н. месцазнаходжанне; высачыць. Дасачыць злачынцаў.
дасочваць, -аю, -аеш, -ае.
незакончанае трыванне да дасачыць.
Reply
(The comment has been removed)
Reply
Reply
Reply
Reply
Гэтае слова мае абсалютна пэўнае значэнне: Знайсці, высачыць, дапільнаваць. Асачыць дзіка.(ТСБМ)
Адсочваць жа ўжывалася там, дзе яно мне сустракалася, у іншым сэнсе, блізкім да таго, які цяпер перадаецца модным словам маніторыць (рынак, сітуацыю, паведамленні і г.д.)
Наколькі правільна ўжываць у апошнім кантэксце слова "асочваць/асачыць"?
Reply
Думаю, адказ просты. Калі патрэбна значэнне, блізкае да значэння слоў «знаходзіць», «высочваць», «дапільноўваць», можна ўжыць «асочваць». А калі не - шукаць іншае слова.
Reply
Усё прасцей насамрэч.)))
Дзякуй.)
Reply
Leave a comment