Дом по адресу ул. Яна Станкевича, 123.

Nov 17, 2013 19:37

Як перакласці на гэты ваш афіцыйны стандарт гэта «по адресу»?

Leave a comment

Comments 11

vital_stan November 17 2013, 17:12:26 UTC
«по адресу» - «па адрасу»

http://www.skarnik.by/tsbm/49158
па

па1, прыназоўнік з Д, В, М.

4. з давальны склон у адзіночны лік і месны склон у множны лік Ужываецца са значэннем: у кірунку, прытрымліваючыся напрамку чаго-н. Паехалі па маршруту, які нам прапанаваў генеральны сакратар таварыства, наш гід доктар Шастры. Брыль. І калі гэты адказ будзе ісці доўга вельмі, як ідзе святло ад далёкай зоркі, і калі ён прыйдзе тады, як мяне ўжо не будзе, то пашлюць мне адказ па адрасу, па якому я пішу сваёй маці... Вярцінскі. Проста па прысадах на захад ледзь туманіліся абрысы дробнага гарадка. Чорны ( ... )

Reply

filskeit November 17 2013, 17:21:37 UTC
Дзякую за адказ.

Я, дарэчы знайшоў гэту цытату з Вярцінскага. Але мне здаецца, гэта не тое, што трэба. У Вярцінскага сапраўды - «у кірунку, прытрымліваючыся напрамку», гэта значыць тое ж, што і «на адрас», а мне трэба месцазнаходжанне, а не кірунак.

Пра лік правёў сваё «расследаванне», прыйшоў такім жа чынам да гэтых жа вывадаў і зняў пытанне.

Reply

vital_stan November 17 2013, 18:21:21 UTC
Рыхтык, памыліўся наконт "кірунку".

Тут можа быць, паводле логікі, пасавала б гэтае значэнне:

16. з давальны склон у адзіночны лік і месны склон у множны лік Ужываецца са значэннем: у адпаведнасці з чым-н., згодна з чым-н., паводле якіх-н. прымет. Дождж прайшоў як па заказу. Прыбыў па вашаму загаду. Адзявацца па сезону. Падыходзіць па чарзе. Рабіць па старому звычаю. Паставіць гадзіннік па маскоўскаму часу. ▪ Героі рамана [«Людзі на балоце»] кахаюць па вечнаму і неадменнаму для ніякай крытыкі закону самога яго вялікасці жыцця. Брыль. Я сам сяброў сваіх па ўзросту Вітаю ўсіх, Сабраўшы ў круг.

Таксама чыста тэарэтычна пасавалі б значэнні "па" з месным склонам, хаць "быць", "знаходзіцца" - што гэта за дзеянне? У корпусе хапае прыкладаў, але хутчэй ужыванне звязана з гэтым канфлікатам давальнага і меснага склонаў для "па".

1. з месны склон. Ужываецца пры абазначэнні месца ці прадмета, уздоўж якіх адбываецца рух або размяшчаецца хто-, што-н. Ісці па вуліцы. Прайшоў па калідоры. ▪ Па гладкай, як шкло, магістралі, Дзе белыя ліпы ( ... )

Reply

filskeit November 17 2013, 18:29:05 UTC
Дзякую. Але я ўжо пераклаў «дом на вуліцы Яна Станкевіча, 123». Пакіну так. :)

Reply


Leave a comment

Up