Guardian angel, Schutzengel, Anioł Stróż

Oct 24, 2013 12:05

Ці быў нейкі тэрмін для гэтага анёла ў старабеларускай мове? Ці ў Яна Станкевіча? Ці ў фальклоры?

Ну ці хоць у нарматыўных слоўніках?

Leave a comment

Comments 13

bahnik October 24 2013, 09:43:46 UTC
Уладзімір Жылка

* * *
Не кляні, о анёл-абаронца!
Вартаўнік маіх спраў, не кляні.
І самому мне нудна бясконца
Валачыць мае чорныя дні.
....

1926

http://bk.knihi.com/zylka/zylka1.html#80

Reply

filskeit October 24 2013, 09:46:28 UTC
Ага, дзякую. Я ўжо глянуў. Але хочацца яшчэ прыкладаў ужывання "старымі" аўтарамі.

Reply

bahnik October 24 2013, 09:52:19 UTC
Масей Сяднёў. Раман Корзюк

...Дарожка была мяккой, і крокаў ня чуваць было зусім, усё глухла, і Раман меў пачуцьцё, быццам ён ішоў у тарычэльлевай, беспаветранай пусьціні, падхоплены мяккімі, як дарожка, крыламі анёла-абаронца. ...

1957-1984

Reply

filskeit October 24 2013, 09:57:46 UTC
Моўна-беларуская няпрыгатаванасьць аўтараў адбілася ў тым, што й тыя нячысьленыя пераклады, дзе няма русыцызмаў, вельмі часта зробленыя блага. Прыклады: <...> защитник - абаронца (пал.) зам. абароньнік, але «защитница» добра перакладзена праз «абароньніца»...

Рэцэнзія Яна Станкевіча на «Русско-белорусский словарь» Масква, 1953.

Reply


bahnik October 24 2013, 10:01:44 UTC
Уладзімір Караткевіч. Зброя

... Макар замыкаў шэсце, як той анёл-ахоўнік, што збярог для культуры і паэзіі Дантаву душу. ...

Reply

filskeit October 24 2013, 10:05:04 UTC
Дзеля гэтага мне і цікава, ці ёсць асобны тэрмін у старабеларускай мове ці ў фальклоры. Ці, напрыклад, ужывалі і так, і так.

І зноў цікавае пытанне: чаму ў Караткевіча «анёл-ахоўнік»: ён чуў ужо ад кагосьці гэты тэрмін ці стварыў яго сам?

Reply


zaprudski October 24 2013, 10:31:02 UTC
Байкоў-Некрашэвіч 1928: анёл-абаронца
"звычайны" хранітель -- хавальнік, вартаўнік

Reply

filskeit October 24 2013, 10:48:20 UTC
Ага, дзякую.

Reply


staraptach October 24 2013, 14:01:13 UTC
У "Этымалагічным слоўніку беларускай мовы"" (т. 1, с. 220, арт. АХОВА) падаецца АХАВАЙЦА, з спасылкаю на рукапісны "Русско-белорусский словарь" (1914) Апанаса Ярушэвіча. Праўда, цяжка сказаць, ці можна прытарнаваць гэтае АХАВАЙЦА да анёла; слова прыточанае адно зь зьясьненьнем укладаньнікаў Этсл.: 'ахоўнік'.

Reply

filskeit October 24 2013, 18:50:37 UTC
Дзякую.

Reply


shurix83 October 25 2013, 06:42:54 UTC
А ў беларускіх перакладах Бібліі не глядзелі?

Reply

aurochset October 25 2013, 13:22:35 UTC
А ў Бібліі няма такога поведу як "анёл-ахоўнік", можна пачытаць украінскую вікіпэдыю http://uk.wikipedia.org/wiki/Ангел-охоронець

Reply


Leave a comment

Up