На слуху

May 29, 2013 18:02

Як сказаць па-беларуску «на слуху»? («Его имя на слуху».)

Leave a comment

Comments 6

vital_stan May 29 2013, 16:01:24 UTC
Калі па-простаму, то "быць добра/шырока вядомым/знаёмым", або "пра некага/нешта усе шмат чулі" ("пра некага/нешта шмат хто чуў").

Таксама ў сувязі з гэтым гл. слова "наслышан" (з РБС):
наслышан
много о вас наслышан разговорное слово или выражение - шмат чуў пра вас

Калі паспрабаваць больш-менш прыгожа-мастацкае, то, можа быць "мець розгалас".

РОЗГАЛАС, -у, м. Абл. Рэха, адгалоскі. Я свой звон ход у ход Размахну, як ніхто і ніколі; Аж ад рук і ад хмур вежы рухне падмур, Толькі розгалас пойдзе па полі. Купала. Шырокі розгалас здабудуць гэтыя крылатыя словы, нібы выдыхнутыя адным сэрцам. Лужанін.

Reply

staraptach May 29 2013, 16:17:47 UTC
У слоўніку Кісялёва (Киселёв И. А. Русско-белорусский фразеологический словарь: Для сред. шк. -- Мн., 1991. С. 99): Не сходить с языка. Беспрестанно являться предметом упоминания, разговора, обсуждения -- Не сыходзіць з языка (думак). Імя гэта дзесяткі гадоў не сыходзіла з языка.

Reply


kdrt May 29 2013, 16:15:31 UTC
Яго імя не сыходзіць (у людзей) зь языкоў. Яго імя стала пагалоскай. Яго імя ведама ўсім. Яго імя ведаюць/чулі ўсе. Яго імя ўва ўсіх на вуснах.

Reply


staraptach May 29 2013, 16:34:14 UTC
Яшчэ: Ягонае імя гучыць, грыміць і г. д. (дзе).

Reply


anonymous May 29 2013, 17:22:44 UTC
Яго кожны сабака ведае.

Reply


vital_stan June 6 2013, 14:11:00 UTC
Мо яшчэ так: славіцца, быць праслаўленым, мець славу.

Reply


Leave a comment

Up