Рондаль / каструля

May 20, 2013 21:51


Калісь даўно тут задаваўся пытаннем, ці адрозніваецца чым-небудзь рондаль ад каструлі. Вось што маем у слоўніках.

ТСБЛМ:

КАСТРУЛЯ
(назоўнік | жаночы род)
Металічная пасудзіна для прыгатавання ежы. || памяншальная форма: каструлька. || прыметнік: каструльны.

ТСБМ:
КАСТРУЛЯ, -і, ж. Металічная пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы, для прыгатавання ежы. На прыпечку перад засланкай цямнеліся два невялікія чыгункі і алюмініевая каструля. Паслядовіч.
ТСБМ:
РОНДАЛЬ, -я, м. Уст. Каструля з ручкай. Тым часам каля шалаша Віктар у вялікім рондалі гатаваў над агнём [юшку]. Краўчанка.

Этымалагічны:


Як бачым, рондаль вызначаецца праз каструлю. Гэта пэўны яе від, з ручкай. Дакладней, калі трымацца Этымалагічнага слоўніка, з доўгай ручкай.

Узнікае пытанне, а хіба простая каструля не мае ручак? Ці адрозненне ў тым, што ў рондаля яна адна?
Мабыць, маецца на ўвазе гэткая пасудзіна як на здымках?



Тут, як бачым, ручка з функцыянальна-канструкцыйнага гледзішча, як чапяла, а ў каструлі (звычайнай) ручкі - дзве клямкі, якія не згадваюцца чамусь (мабыць, само сабой разумеецца).

Давайце абмяркуем.
Previous post Next post
Up