Ахоўнікі

Apr 29, 2013 16:10

Мне тут нядаўна папулярна растлумачылі, што ўсе словы тыпу "*ахоўнік" абазначаюць, што гэты прадмет абавязкова ахоўвае тое, што стаіць у першай частцы слова. Напрыклад, слова "газаахоўнік" (противогаз), якое падаецца ў слоўніку вайсковых выразаў, няслушнае. Тады растлумачце, калі ласка, як перакласці словы кшталту:
- радиозащитное средство
- газопылезащитная маска

І чаму ў рускай, дзе сітуацыя аналагічная, праблем з гэтым няма і ніхто не кажа, што пылевлагозащитное - гэта тое, што ахоўвае пыл і вільгаць?

Калі можаце прапанаваць шмат варыянтаў, буду ўдзячны.
Previous post Next post
Up