Наша слова, 9 (1108) 2013 | Камунікат.org

Mar 09, 2013 19:25


Наша слова
9 (1108) 2013
Казімір Севярынавіч Малевіч (23 лютага 1878 (па іншых звестках - 1879), Кіеў - 15 мая 1935, Ленінград) - расійскі мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызма - кірунку ў абстрактным мастацтве. Вучыўся жывапісу, скульптуры і дойлідству ў студыі Ф. Рэрберга ў Маскве (1905-10). У 1919-22 выкладаў у Народнай мастацкай школе ў Віцебску. У 1923-27 дырэктар Ленінградскага інстытута мастацкай культуры. На мяжы 1900-10-х г. імкнуўся сумясціць прынцыпы кубізму і футурызму («На сенажаці», 1909; «Станцыя без прыпынку», 1911). З 1915 ствараў супрэматычныя кампазіцыі, у якіх поўнасцю адышоў ад адлюстравання натуральных рэчаў і з'яў, адмовіўся ад канкрэтнай сюжэтнай змястоўнасці твораў («Чорны квадрат», 1915; «Палёт аэраплана», 1915; «Чырвоны квадрат», 1917 і інш.). У 1920-я г. з дапамогай прасторавых кампазіцый («архітэктонаў») вывучаў фармальную мову пластычных мастацтваў, ствараў праекты побытавых рэчаў, малюнкі для тэкстыля і інш. У 1918 стварыў афармленне першай пастаноўкі «Містэрыі-буф» У.Маякоўскага. У пачатку 1930-х г. рабіў спробы вярнуцца да выяўленчасці ў жывапісе і перайсці да савецкай тэматыкі («Дзяўчына з чырвоным дрэўкам», 1932). Болей...
Previous post Next post
Up