Originally posted by
yozas_gubka at
"Крэсовая" архітэктура Гродна #1: надмагільныя помнікі ў стылі функцыяналізмаПачну шэраг пастоў пра гродзенскую "міжваенку" з нетыповых архітэктурных аб'ектаў - а менавіта з надмагільных помнікаў. Я неяк раней абыходзіў гэты аспект "крэсовай" архітэктуры бокам. Бадай, адзінымі могілкавымі аб'ектамі "польскага часу", пра якія я ведаў, былі шматлікія пахаванні польскіх жаўнераў часоў Савецка-Польскай вайны, якія ёсць (ці былі) ледзь не ў кожным горадзе Заходняй Беларусі. На надмагільныя помнікі прыватных асоб я звярнуў увагу толькі на гродзенскіх каталіцкіх могілках.
1. Спачатку я заўважыў гэты помнік, усталяваны ў 1933 годзе:
2. Ён уразіў мяне сваёй манументальнасцю, лаканічнасцю і брутальнасцю (хаця на карысць апошняга, напэўна, сыграў занядбаны стан помніка). Маналітны аб'ём з мінімумам дэкору адразу адсылае да архітэктуры мадэрнізму, а дакладней функцыяналізму, што меў хаджэнне ў Другой Рэчы Паспалітай. Выгляд з адваротнага боку:
3. Пабачыўшы гэты помнік, я пачаў шукаць іншыя падобныя пабудовы на гродзенскіх каталіцкіх могілках і знайшоў яшчэ некалькі штук:
4. Магіла 1933 году таксама выканана ў функцыяналістскім ключы. З бетону выліты, як помнік, так і пляцоўка над труной:
5. Усё вельмі проста і сціпла, помнікі такога тыпу вельмі кантрастуюць на фоне вычурных, тонкіх каменных надмагілляў канца ХІХ - пачатку ХХ стагодзяў, якіх шмат захавалася на гродзенскіх могілках. Выгляд помніка з адваротнага боку:
6. Побач яшчэ адзін яшчэ больш просты помнік 1928 года:
7. За кветкамі не бачна даты пахавання:
8. Цікава, што помнікі падобнага тыпу будаваліся на гродзенскіх могілках і пасля вайны. Вось, напрыклад, магіла 1960 году:
9. А тут надмагілле 1955 году: