Піяр: лётайце самалётамі knihi.net ;-)

May 17, 2008 01:08

Нядаўна я плакаўся тут што няма чаго чытаць і пытаў як знайсці беларускамоўныя кнігі ў Маскве.

Усім дзякуй вялікі за адказы, але зараз і я магу падзяліцца карыснай інфармацыяй. Сёння я атрымаў кнігі па першай замове з анлайн-крамы knihi.net. Усё прасцей: ня трэба задаваць лішніх пытанняў аб дастаўцы і аплаце,трэба зарэгістравацца, абраць кнігі, пасля гэтага вы атрымаеце адказ, колькі грошай і якімі спосабамі плаціць. У Маскву кнігі дастаўляюцца бандэроллю па перадаплаце, плаціць можна праз сваіх прадстаўнікоў у Беларусі, праз WebMoney, праз RUPAY, PayPal або праз сыстэму плацяжоў "Кантакт".

Мая замова адпраўлена 5 траўня, прыйшла сёння - усяго 11 дзён на дастаўку. Дзякуй арганізатарам сэрвісу, зараз буду карыстацца ім рэгулярна!



Дарэчы, тамака ёсць не толькі кнігі, яшчэ аўдыёкніжкі, фільмы, музыка, сімволіка і іншае. Кніг лепш бы пабольш, але і таго што ёсць чытаць не перачытаць. Наўрад дзесьці яшчэ я зараз змог бы замовіць і атрымаць кнігі адразу трох маіх ЖЖ-фрэндоў: "Праклятыя госьці сталіцы" Альгерда bacharevic Бахарэвіча, "Фрашкі да пляшкі" Севярына abrykos Квяткоўскага і дэбютную кнігу "Цмокі лятуць на нераст: Эсэ ў вершах і прозе" нашай неграмоўнай ;) беларускі Марыйкі maryjka_ Мартысевіч. Ды й томік Сартра прычэпам :)

Карацей, раю!

ЗЫ Дарэчы, там пакуль ёсць у продажы раман "Імя грушы" Сяргея balachon Балахонава, які я купіў год таму у Менску. Рэкамендую ўсім і магу даць пачытаць.
Previous post Next post
Up