Mar 26, 2009 01:59
цікавая рэч чаканьне. часам чакаеш чаго небудзь, і здаецца, што гэта абавязкова павінна адбыцца. напрыклад, чакаеш, што цябе павіншуе са сьвятам дарагі чалавек, альбо чакаеш, што наступны альбом любімага гурту будзе не горшы, чым папярэдні.. ты ўпэўнены, ты малюеш у галаве прыгажосьці ўсялякія, радуешся нібы дзіцянё.. а потым, у той самы дзень, той чалавек не ўспамінае пра тваё сьвята, а любімы гурт з'яджае ў нейкі папсова-глямурны стыль і грае выключна камэрцыйную музыку, якую расхопліваюць на рынгтоны..
і тады робіцца сумна. ты так чакаў.. падманутыя спадзяваньні. што можа быць горш? так здаецца ў такія хвіліны. з другога боку, калі б ты не чакаў нічога, то не было б і таго суму. і тыя, хто ўсёжткі не забыўся на цябе, прынеслі бы бязмежную радасьць сваімі тэлефанаваньнямі і смс, здзіўленьне ад нечаканасьці! якія добрыя эмоцыі гэта выклікае, калі не чакаеш, а яно адбываецца!
і вось узнікае пытаньне: чакаць і жыць надзеямі ці радавацца таму, што ёсць і здзіўляцца кожнадзённаму. зразумела, што нельга так вось раз - і выбраць, але ж якім шляхам паступова крочыць?
мысли