Вясельныя строі

Jun 05, 2007 15:37

У сувязі з папярэднім допісам у суполцы.

Вясельныя строі беларусак на падставе этнаграфічнага матэрыялу адрозьніваюцца ад сьвяточных строяў адпаведнага рэгіёну хіба толькі галаўным уборам (вянок зь лентамі ці без, альбо проста упрыгожваньне ўбору кветкамі):





(на здымках: Магілёўскі раён, пач. ХХ ст.; Ляхавіцкі раён, 1905 г.; апошнія два - Драгічынскі раён, сяр. ХХ ст.)
Ляхавіцкі строй. Вясельны строй нявесты й дружкі (1920-я гг.):





Кветкі (у асноўным руту, як сымбаль дзявочае цнатлівасьці ;)) цёгалі і ўлетку, і нават ўзімку - адмыслова вырошчвалі пад гаршкамі ці ў хаце.
У некаторых рэгіёнах былі й адмысловыя вясельныя галаўныя ўборы:



(вясельны галаўны ўбор мяшчанак - "карона", Ула, Бешанковіцкі раён).


(вясельны галаўны ўбор са Століншчыны, канец ХІХ ст.)

Ну і ў выніку:



(на здымках: Пінскі раён, 30-я гг.; Камянецкі раён, пач. ХХ ст.)

Крыніца здымкаў - альбом "Беларускае народнае аддзеньне" Міхала Раманюка, 1981 г.

фота, строі, вясельле, Раманюк, галаўныя ўборы

Previous post Next post
Up