Плакун-трава

Dec 17, 2008 13:15

У звязку з маёй схільнасцю да калекцыянавання паданняў, звязаных з кветкамі, хачу пазнаёміць вас з дзярбеннікам вербалістным (Lythrum salicaria), або Плакун-травой.


У беларускай дыялектнай мове дзярбеннік адрозніваецца даволі вялікім роскідам у імёнах: Чальчак вербалісты (на ўсёй тэрыторыі Беларусі), трайнiк, краўпіца, слёзнік, плакун, баравы бобік, вербяніца, кабыляк, кабылля мятка, гарлёўнік (толькі ў Магілёўскай вобласьці), ракавыя шышкі, ляўконія палявая, цвярдзянка. У слоўніку Даля: водяной скрыпий, дикие васильки, кровавница, махорка, дубник, подбережник, вербовник.
Родавае лацінскае імя расліны паходзіць з грэцкай мовы λυθρον (lythron) і азначае "пралітая звернутая кроў"; расліна валодае кроваспыняючымі уласцівасцямі. Відавае імя ўтворана ад лацінскага salix ("вярба") і дадзена за падабенства лісця вярбы і дзярбеньніка.
Арэал распаўсюджанасці дзярбенніка вельмі шырокі: Эўропа, Каўказ, умераны пояс Азіі, Заходняя Сібір, поўдзень Ўсходняй Сібіры, поўдзень Далёкага Ўсходу, Сахалін, Паўночная Амерыка. Гэта звычайны ў Беларусі мнагалетнік з простым высокім сцяблом (да паўтара метра) і тоўстым дравяністым коранем. Лісце падоўжанае(1)


Квітнее дзярбеннік у чэрвені-верасні, ствараючы сакавітыя каляровыя плямы раскошнага малінавага колеру на залішне увільготненых месцах: волкіх і забалочаных лугах, травяных балотах, уздоўж канаваў і па берагох вадаёмаў.
Шматлікія дробныя кветкі (з) расліны сабраныя на верхавінах сцеблаў і бакавых галінаў у доўгія пендзлепадобныя мутоўкі (2). Дзярбеннік - выдатны меданос.


Дзярбеннік здаўна разводзіцца як дэкаратыўная расліна; мае некалькі садовых формаў, адрозных па вышыні, з ружовымі, малінавымі або малінава-чырвонымі кветкамі. Для яго паспяховага росту патрабуюцца сонечнае або паўзацененае месцазнаходжанне і вільготная глеба.


Разрастаецца дзярбеннік актыўна, утвараючы яркія няшчыльныя курціны. Шмат гадоў можа абыходзіцца без перасадкі. Памнажаецца дзярбеньнік насеннем і вегетатыўна - восеньскім або вясновым дзяленнем куста. Насенне яго цяжэйшае за ваду, але, зваліўшыся на дно і прарастаючы пад вадою, лёгкія праросткі ўсплываюць на паверхню і дрэйфуюць да берага.
Магутныя карані дзярбеньніку ўтрымоўваюць дубільныя рэчывы. Трава ўжываецца ў навуковай медыцыне пры гастрытах, энтэракалітах, дызентэрыі.
У народнай медыцыне ўжываюцца карані, у меншай ступені трава дзярбеньніка прыдаецца пры страўнікавых болях, крывацёках, сардэчна-сасудзістых захворваннях, эпілепсіі, шуме ў галаве, знервованасці і інш. Парашком травы пасыпалі незагойваючыяся раны. Вядома, што ў ранейшыя часы ў Беларусі з дапамогай дзярбеньніка дубілі рыбалоўныя сеткі.
Самы знакаміты прадстаўнік сямейства дзярбеннікавых - хна.


Апрача Lythrum salicaria Плакун-травой у іншых мясцовасцях клічуць таксама святаяннік, скрыпень і некаторыя іншыя расліны. Прыярытэту дзярбенніка ў ролі гэтай міфалагемы спрыяюць два тлумачэнні: пабытовае і міталягічнае. Першае выводзіцца з таго, што ў покрыўных тканках гэтай расліны ёсць адмысловыя органы, праз якія ён пазбаўляецца ад вільгаці, з лішкам пастаўляемай змешчанымі ў мокрай зямлі каранямі. Чым вільготней і цяплей паветра, тым больш утвараецца празрыстых кропель, якія сцякаюць з лісця дзярбеньніка ўніз.
Казачная ж Плакун-трава згадваецца ў замовах як чарадзейны сродак для дасягнення багацця і ўлады над духамі. Корань Плакун-травы быў рэкамендаваны ў тым ліку і для вырабу сподніх крыжоў - у якасці надзейнага засцярогу ад нячыстай сілы.


На карысць супадзення ў народнай свядомасьціі мітычнай расліны і дзярбенніка таксама можна аднесці:
- яркую афарбоўку яго кветак, быццам бы ў крывавых слязах;
- тое, што квітнець пачынае ён ад Купалля;
- тое, што як раз у дзярбеньніка ў справу ішоў пераважна корань (у іншых раслін, суадносных са казачным зеллем, выкарыстоўвалася трава).

Травы, якія зьбіраюцца на Купалу, у прысутнасці Плакун-травы ўзмацняюць свае чароўныя ўласьцівасці: "А без той травы ніякай травы не драць, таму што ад іх дапамогі не будзе".
З магічна-абароннымі якасцямі, якія прыпісваюцца ўласна дзярбенніку, звязанае існуючае раней ужываньне яго кораня з малаком або хлебам пры ўкусах змей. Таксама па павер'ях ахоўвае сад і дом ад ліхога чалавека.


зёлкі, расьліны, міталёгія

Previous post Next post
Up