Калядныя сьвяткаваньні

Dec 15, 2008 20:58

А давайце разам складзем сьпіс больш-менш блізкіх суполцы імпрэзаў на бліжэйшы час?
Крытэры - традыцыйнасьць музыкі, сьпеваў, танцаў ці іншых прапанаваных пацех.

Для пачатку:

дата

імпрэза

танцы

музыка

вольны уваход

ежа/
алкаголь

16.12   Танцавальная вечарына ў Каледжы Мастацтваў - грае гурт Кудмень (дуда, гармонік, скрыпка)
+

+

+

-/-

18.12   Read more... )

Каляды, афіша, імпрэзы

Leave a comment

Comments 4

delost December 15 2008, 19:36:49 UTC
А Каляды з VeDa promo group наўмысна прапусцілі? =)

23 снежня 19.00 у клубе Графіці - Рокаш, Таццяна Беланогая, Crouse Reel. Так ці йнакш фолк, хай на нечую думку даволі неа ці ўмоўны. Зрэшты, я думаю ўсё адно па тэме суполкі.

+(танцы, калі знойдзеце месца), + музыка, -вольны ўваход, +/+ежа алкаголь.

Адна са спасылак па тэме тут - http://vkontakte.ru/events.php?act=s&gid=6100424

Падрабязнасці ў суполцы яшчэ з'явяцца ;) Дзякуема, калі заапдэйціце пост =)

Reply

мадэратарскае skepsys December 15 2008, 20:02:37 UTC
(неа)фолк з аўтарскімі тэкстамі, бардэсса і кельціка?

ды я б праапгрэйдзіў, але… пры ўсёй павазе, аніводны з гэтых выканаўцаў ня мае дачыненьня да словазлучэньня, якое вялікімі літарамі напісана ў шапцы суполкі ;)

тут не пра агулам (неа/квазі/…)фолкавыя вечарыны вядзецца, але пра тыя, што і беларускія і адначасна «традыцыйныя» (а не перайначаныя) у сэнсе інструмантаў, сьпеваў, танцаў, гульняў...

гэта, лічыце, прынцып суполкі. разумееце, усё памянёнае тут пракоціць як фолк, але ня ўсё названае фолкам пракоціць тут.

я выдаляў тут абвесткі аб джамбібуме, осіміра, буйным літоўскім неа-фолкавым фэсьце. нават старых ольсаў і троіцу выдаліў бы напэўна. не таму што я такое гўано, а таму што гэта прынцып суполкі. з-за яго суполка яшчэ і не пераўтварылася ў чарговую дошку абвестак аб рознага кшталту фолкавых мерапрыемствах.

не крыўдуйце, калі ласка. калі б хоць адзін з выканаўцаў граў традыцыйны беларускі фолк (а не ўласныя інтэрпрэтацыі) - з задавальненьнем дадаў бы :)

Reply

andrus_lasko December 16 2008, 10:02:57 UTC
было б зусім файна, калі б пазначылі, а якой гадзіне кожнае мерапрыемства пачынаецца.

Reply

skepsys December 16 2008, 11:32:06 UTC
па-моему і так шчыльная таблічка атрымалася. пагатоў там усе падзеі са спасылкамі на больш разгорнутыя абвесткі, каму трэба клікне :)

Reply


Leave a comment

Up