Браслаў. Калядныя ўзоры - 2008 (23 сьнежня)

Dec 03, 2008 09:13

Пракаветнае сьвята Каляды паходзіць яшчэ з дахрысьціянскіх часоў і сымбалізуе пачатак году. З пэўнай верагоднасьцю пра Каляды можна казаць як пра сонечны культ. У час зімовага сьвята чысьцяць жытло, мыюцца ў лазьні, ушаноўваюць памяць дзядоў, варожаць і калядуюць.
23 сьнежня а 16-ай гадзіне ў Браславе адкрываецца выстава “Калядныя ўзоры”, прысьвечаная народнаму сьвяту. Майстры клюбу “Ля возера” падрыхтавалі новую экспазыцыю сваіх твораў. Можна будзе ўбачыць працы па дрэве, саломе, мэталаплястыцы, флярыстыцы, а таксама ткацкія творы, ікебану, карціны й габелены.
Выстава будзе доўжыцца цягам студню.


Браслаўшчына, выставы, музэі

Previous post Next post
Up