Вось гэтая шчасьлівая жняя нічога не нагадвае з сучасных плякатаў?
А між тым, гэта агітка часоў вайны. Нямецкая агітка.
Што тады, што цяпер паказальна выкарыстаньне арнамэнту і ўвогуле народніцкай тэмы.
Ну ясна, каб нібыта бліжэй да народу быць, чаго там.
Вось
тут выклалі стос падобных плякатаў. Але пад катам толькі тыя некалькі, што з арнамэнтам...
ЗЫ Нешта падумалася, а ці ня стала гэткая «любоў» немцаў да ўсяго нацыянальнага (мовы, геамэтрычных арнамэнтаў) у выніку істотным цьвіком у труну гэтай самай мовы і арнамэнту (і агулам беларускасьці) ўжо за Саветамі? Ну, скажам, пасьля вайны пра свастычныя элемэнты ў арнамэнце гаворкі ісьці ўжо не магло... Тут ясна. Але ці гэта адзіны такі прыклад?