Навучэнне ткацтву

Aug 26, 2008 13:46

Падкажыце, калі ласка, дзе ў Менску можна падвучыцца ткацтву. Цікавяць асабліва дошчачкі, бярдо і кросны.
Дзякую загадзя.

адукацыя, ткацтва

Leave a comment

nataluga August 26 2008, 16:40:20 UTC
Удакладняйце: ткацтва чаго? Паясоў, посьцілак, палатна?
СЭТ перыядычна праводзіць гурткі па традыцыйных рамёствах. Сачыце за абвесткамі ў суполцы.

Reply

mirall August 27 2008, 08:37:31 UTC
Удакладняю.
У першую чаргу мяне цікавяць розныя тэхнікі ткацтва паясоў і складання ўзораў на дошчачках і бярдо. Не абмяжаваныя традыцыйна беларускімі. Базавыя веды ў мяне ёсць.
У другую - ткацтва палатна, хаця б асновы (бо кроснаў не маю і па падручніках вучыцца неяк страшна).

Больш таго. У палацы моладзі ёсць гурток, які, здаецца, мне падыходзіць, але ж яны працуюць толькі са школьнікамі ды студэнтамі, а дарослых не прымаюць.

Reply

skepsys August 27 2008, 11:33:44 UTC
//а дарослых не прымаюць.
хммм... ціпа можна падумаць, што ў іх ад ахвочых школьніц адбою няма і чарга на два гады. сыстэма, фіглі... :(

Reply

mirall August 27 2008, 12:38:31 UTC
Вось и я аб тым.
Думаю, ці пытаюцца яны там на нейкі дакумент, альбо можна так прыйсці, тварык цаглінкаю, і сказаць, што студэнтка ці апошні клас школы :)

Reply

ptica_serin August 27 2008, 12:55:21 UTC
думаю, они с удовольствием возьмут вас и так.
значительная часть "детей" на таких кружках как правило неприлично взрослы :)

Reply

mirall August 27 2008, 13:03:17 UTC
Я вообще-то им позвонила и спросила, возьмут ли. Сказали, не возьмут. Разве что я разговаривала не непосредственно с руководителем кружка, а с кем-то на мелкоадминистратовной должности, кому всё пофигу или по штату не положено отклоняться от инструкции.
Я-то, в принципе, и на платной основе не против заниматься. Но не предусмотрена там, похоже, "платная основа".

Reply

skepsys August 27 2008, 17:08:26 UTC
ну бываюць жа студэнты і сталага веку. на пенсіі, скажам, захацелі падвучыцца ад няма чаго рабіць ;) але у такіх і студакі ўсё ж...

ёсьць дакумант ці чэк - чалавек. а не - дык сядзі ў *аўне ;) ©

а вы дамовіцца «па-чалавечаскі» зь імі не спрабавалі?

Reply

skepsys August 27 2008, 17:09:21 UTC
у сэнсе вока ў вока, а не па тэлефоне.

Reply

mirall August 28 2008, 08:40:19 UTC
Калі б я яшчэ ведала, куды там падыйсці, а галоўнае - да каго, ды пасля шостай (бо з працы ня збегчы), падышла б.

Reply

brazgotka August 29 2008, 10:02:52 UTC
зайдзіце ў палац і на месцы спытайце ў вахторкі, дзе ткацтва. гэта першы паверх, здаецца. калі мы там ткалі, то дарослыя цёці хадзілі таксама. проста па тэлефоне маглі не прызнацца

Reply

mirall August 29 2008, 11:34:18 UTC
Дзякую! Заўтра паспрабую!

Reply

nataluga August 29 2008, 06:21:28 UTC
Ок, за паясамі можаце зьвяртацца хаця б і да мяне. Зноў жа, сачыце за абвесткамі наконт гурткоў і семінараў.

Reply


Leave a comment

Up