Справаздача, так бы мовіць.
1. Летнік увасобіўся ў 10 дзён. Месца правядзення, як ужо паведамлялася, вёска ў Лепельскім раёне.
2. Заняткі праводзіліся па наступных відах рамёстваў:
-скураны абутак(народ за 2 дні(!) пашыў сабе па пары пасталоў, я займалася вырабам шабеты)
-валянне рукавіц (шапавальства )(пальцы паадбівалі, мылам пазапырскаліся- але вынік таго варты ! )
-ткацтва
а таксама розныя там паясочкі- тасёмачкі паміж справаю.
3. Камароў было як у лепшых беларускіх балотах, але на 3-4 дзень наступае адаптацыя і поўная абыякавасць да жыцця.
4.Наведалі нас дзяўчаты з Латгаліі. Цікава было параўнаць моўную праблему латгальскую і нашу, тым больш, яны нам, ў некаторай ступені, сваякі. Дзеўкі, на дзіва, самастойны ды працавітыя (дамоў павезлі яны скураныя пасталы, паясы, кавалак посцілкі,рукавіцы- зробленыя ўласнымі рукамі.) А у астатнім- гэта быў час поўны нашай дзікай рамантыкі, спеваў, азёрнай вады ды размоваў, што цягнуцца да самай рраніцы. Лета, адным словам.