Купалле: па гарачых слядах

Jun 25, 2008 12:20

Зварот да Наталюгі, да ўсіх майстроў, хто захоча далучыцца! Давайце правядзем грандыёзны майстар- клас для жадаючых пашыць строй! Ад самых прымітыўных- да выкшталцоных! Пачынаем рыхтавацца да купалля не за тыдзень да свята, а за ГОД !  За гэты час нават самы заняты чалавек можа агораць сабе кашулю (не удакладняючы полу). Дастаткова тры дні, каб адужаць азы гэтай прамудрасці. Годзе наракаць на высокія кошты, недахоп часу, інш. трасцу...Вазьмі лёс сваёй кашулі ва ўласныя рукі! І няхай толькі хтосць заявіцца на свята без строю............!

строі, майстры, рамёствы, кашуля

Previous post Next post
Up