Ул. Васілевіч - БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

Jun 23, 2008 18:36

Знайшоў у сеціве карысную штуку:Уладзімір Васілевіч - БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР
(Васілевіч Ул. Беларускі народны каляндар//Паэзія беларускага земляробчага календара. Склад. А.С.Ліс. Мн., 1992. С. 554-612.)

Беларускі народны каляндар, які ахоплівае дзень за днём усё гадавое кола, змяшчае ў сабе шматлікія абрады, звычаі, прыкметы, павер'і, прыказкі.

Кожны дзень года ў хрысціянскіх календарах (як праваслаўным, так і каталіцкім) быў запоўнены імёнамі святых, прарокаў, апосталаў, пакутнікаў. Не ўсе яны, зразумела, адзначаліся ў будзённым жыцці роўнай увагаю. Адны даты праходзілі зусім непрыкметна; з другімі звязаны паасобныя павер'і, парады выконваць ці, наадварот, не выконваць тую ці іншую працу, трэція шанаваліся як вялікія святы і былі акружаны абавязковымі ўрачыстымі абрадамі.

Аўтар падае сьпіс сьвятаў і прысьвяткаў беларускага календара дзень за днём па месяцох. Некаторыя дні - з адпаведнымі прымаўкамі і прыкметамі. А да самых значных сьвятаў падаецца кароткае тлумачэньне.

Чамусьці усе падобныя выданьні, што мне трапляліся, разглядаюць праваслаўны і каталіцкі царкоўныя календары як адзін. Хаця менавіта з-за розьніцы між імі ў некаторых вёсках зьмяшанага веравызнаньня, дзе побач жылі і праваслаўныя і каталікі, некаторыя сьвяты ў выніку сьвяткавалі літаральна па два разы: бо спачатку каталікі па-суседзку запрашалі на чарку праваслаўных, а потым - праваслаўныя каталікоў ;))

Вось і тут сьвяты разглядаюцца агульнай кучай (з перавагай праваслаўнага календара) што можа выклікаць некаторыя непаразуменьні. Дый сам тэрмін «стары стыль» дадае блытаніны.

Таксама трэба памятаць, што даты сьвяткаваньня шэрагу значных сьвятаў залежаць ад рухомага Вялікадня, а таму не прымеркаваныя да канкрэтных дат (пагатоў, дата Вялікадня разьлічваецца па-рознаму ў праваслаўніх і каталікоў). Апісаньні такіх сьвятаў падаюцца ў тэксьце пад прыкладнай датай.

літаратура, спасылкі, народны каляндар

Previous post Next post
Up