Дуда і дудар. Віленская губернія (канец XIX - пач. XX стст)

May 22, 2008 18:43




Дуда ў дзядзькі, здаецца, ня тая, што зьлева. Але падобная.

Дуда канца XIX ст. зь сяла Лынгмяны Сьвянцянскага павета Віленскай губерніі. Экспануецца ў Рускім Этнаграфічным музэі (Санкт-Пецербург) у балтыйскае залі (левае крыло). Разам з фоткай дудара. І там і там пазначана «Літоўцы». Тады пры чым тут беларусы? Ці правамерна казаць аб гэтай традыцыі як аб сваёй? Цалкам. Бо трэба мець на ўвеце некаторыя моманты:
  • Гэта расейскі музэй ;)
  • Горад Сьвянцяны (з 1917 года - Švenčionys) і адпаведна павет знаходзіцца проста на мяжы сучасных Літвы і Беларусі (блізка Паставаў і Мядзела)

  • Межы этнакультурных рэгіёнаў (у дадзеным выпадку гэта Нальшанскія землі) не супадаюць і не павінны супадаць зь дзяржаўнымі межамі і пагатоў з пазьнейшымі падзеламі на «сваіх» і «чужых»

  • Асноўную масу насельніцтва гэтага раёну напрыканцы XIX ст. складалі літоўцы і беларусы. Пры тым агулам па Віленскай губэрніі (згодна з перапісам 1897 года) беларусаў было 56% а літоўцаў (літувісаў) - 18% (нацыянальнасьць тады вызначалася па «роднай мове»)


Адзінае, чаго на маю думку трэба пазьбягаць - гэта боек і дзяльбы падобнае спадчыны з сучаснымі літоўцамі. Бо спадчына гэтая, як ні круці, агульная, як зрэшты і наша гісторыя. Такія справы, панове.

x-post to dudarstva

РЭМ, фота, дударства, музэі

Previous post Next post
Up