Вышыванка з надбужанскага Палесься

Mar 24, 2008 19:47

Сярод фотак на кампутары знайшоў фоткі маёй кашулі, якую мне вышыла мая сястрычка. За ўзор узятая кашуля 20-х гадоў са школьнага музею ў маёй вёсцы (Дамачава Берасьцейскага раёну). Арнамант не скапіяваны дакладна, але трошкі творча распрацаваны сястрой.
Кашулю я пазычаў падчас пілігрымкі, таму на фотцы яна не на мне... Цікава, што б сказалі этнографы...


вышыванкі, вышыўка, кашуля

Previous post Next post
Up