Малады бярозаўскі рамеснік Уладзімір Літвінчук адраджае беларускае ганчарства. Патрэбны ў хатняй гаспадарцы гліняны посуд жыхары Бярозаўскага раёна могуць набыць на мясцовых рынках, куды вязе на продаж свае вырабы Уладзімір.Такое вяртанне беларускай гаспадарчай культуры карыснае для здароўя і добры занятак для душы, гаворыць ганчар Літвінчук:
- У асноўным працую ў абварной і малачонай кераміцы. Абварная кераміка робіцца такім чынам, што раскалены выраб з печы дастаецца адмысловымі абцугами і акунаецца ў калатушу. Можна выкарыстоўваць расол, можна малако з жытняй мукой. Ёсць кашнік, гляк, збан, крынка, макітры, талеркі для ўсёй сям’і, калі былі вялікія сем’і. Таксама ў макітрах вельмі добра запякаць бабку.Паводле Уладзіміра Літвінчука, яго посуд увесь час удасканальваецца...
Болей...