Курсы беларускай народнай вышыўкі Галіны Рудніцкай (2017/2018)

Jul 30, 2017 14:31




Майстар народнай творчасці Галіна Рудніцкая запрашае на заняткі ў студыю беларускай народнай вышыўкі пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці (у групы першага і другога года навучання). Праграма курсаў надзвычай насычаная і разлічаная на 2 навучальныя гады (з кастрычніка па травень). Па заканчэнні навучання выдаецца пасведчанне. У першы год вывучаюцца больш распаўсюджаныя тэхнікі вышыўкі, у другі - больш рэдкія і складаныя. Пры ахвоце падчас заняткаў можна атрымаць падрабязныя кансультацыі па шыцці і аздабленні беларускай традыцыйнай кашулі (як мужчынскай, так і жаночай), а таксама дапамогу пры падрыхтоўцы да ўступлення ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.

У праграму курсаў уваходзіць навучанне наступным тэхнікам беларускай народнай вышыўкі:
1 год навучання:
    1. Аздобныя швы
    2. Процяг
    3. Роспіс
    4. Лікавая гладзь
    5. Крыжык
    6. Мярэжкі
    7. Краявыя швы
2 год навучання:
    8. Злучальныя швы
    9. Ажурнае шыццё па сетцы (сакаленне)
    11. Вышыўка па зборках (маршчэнне)
    12. Веткаўская вышыўка “белым па беламу” (спалучэнне вышыўкі лікавай гладдзю і шыцця па сетцы)

Заняткі ладзяцца з 1 кастрычніка па 30 красавіка 1 раз на тыдзень (ранішняя і вячэрняя групы) па адрасе: Мінск, вул.Гікалы, 4 (ст.м. "Плошча Якуба Коласа"). Расклад заняткаў у гэтым годзе:
- ранішняя група: аўторак з 9.00 да 11.00,
- вячэрняя група: панядзелак з 18.00 да 20.00.
Колькасць навучэнцаў у групе - ад 5 да 10 чалавек. Кошт навучання - 40 руб. за месяц. Для іншагародніх магчыма інтэнсіўнае навучанне па скарочанай праграме. Заняткі - 2 разы на месяц з лістапада па сакавік.

Кантактная інфармацыя:
Тэл.: +375 29 1711390
E-mail: zoraczka8@gmail.com
Адказы на ўсе пытанні можна атрымаць па тэлефоне. Буду рада бачыць вас на занятках! :)
Далучайцеся да маёй старонкі ў Facebook.

ВЫШЫЎКА ПРОЦЯГАМ



Фрагмент фартуха (Лунінецкі р-н, ХІХ ст.). Папярочны процяг



Вышыўка процягам па тканіне з дробнымі ніткамі

ВЫШЫЎКА РОСПІСАМ






Спалучэнне вышыўкі роспісам і крыжыкам

ЛІКАВАЯ ГЛАДЗЬ



Фрагмент ручніка (В.Лабачэўская. Повязь часоў - беларускі ручнік. - Мн., 2009.)

ВЫШЫЎКА КРЫЖЫКАМ






Адваротны бок вышыўкі крыжыкам. Спецыфіка беларускай тэхнікі вышыўкі крыжыкам - “чысты” левы бок (без вузлоў, вялікіх перецяжак, з адным напрамкам шыўкоў)

МЯРЭЖКІ



Мярэжкі з насцілам

ЗЛУЧАЛЬНЫЯ ШВЫ













АЖУРНАЕ ШЫЦЦЁ ПА СЕТЦЫ (САКАЛЕННЕ)













МАРШЧЭННЕ










ВЫШЫЎКА ПА ЗБОРКАХ




ВЕТКАЎСКАЯ ВЫШЫЎКА "БЕЛЫМ ПА БЕЛАМУ" (СПАЛУЧЭННЕ ЛІКАВАЙ ГЛАДЗІ І ШЫЦЦЯ ПА СЕТЦЫ)




ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ВЫШЫВАНЫЯ КАШУЛІ



Жаночая кашуля (Калінкавіцкі строй)



Мужчынская кашуля

навучанне, гурткі, абвесткі, вышыўка, кашуля

Previous post Next post
Up