Паважаныя сябры!!! Запрашаем вас на прэзентацыю цудоўнай кнігі, з'яўленне якой, без сумніву, сталася падзеяй для ўсіх аматараў народных рамёстваў, а таксама майстроў, што працуюць на аднаўленне старажытных тэхнік вырабу традыцыйных беларускіх паясоў. Павіншаваць аўтарку,вядомую даследчыцу беларускага народнага тэкстылю, Веру Іванаўну Селівончык і паўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах(майстар-класы, выстава) можна ў в. Хатляны, Уздзенскага р-ну, 30 студзення, пачатак свята аб 11г.