Аб’яднанне “Сторчык”, якое дзейнічае ў падляшскай гміне Нараўка, выдала “Свойскі спеўнік”. Знайшлося ў ім шмат беларускіх песняў, якія спяваюцца ў гэтым наваколлі.“Намагаемся зберагаць нашую беларускую культуру Падляшша,” - кажа старшыня аб’яднання “Сторчык” Альжбета Кунцэвіч:- Людзей становіцца ўсё менш. Па-іншаму спяваюць, па-іншаму гавораць, а гавораць пераважна па-польску. Забываюць людзі сваю мову, свае карані. А калі страцім гэтыя карані, то не будзем ужо сусветнай супольнасцю, згубім сваю тоеснасць. Аб’яднанне “Сторчык” дзейнічае з 2011 года. Спеўнік - гэта яго чарговае выданне. Раней выйшаў зборнік беларускіх вершаў паэта з вёскі Ляшукі - Тадэвуша Кунцэвіча.Давід Гайко, Беларускае Радыё ...
Болей...