Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў "Пятроўскага фэсту 2013"

Jun 17, 2013 18:00

Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня! Падрабязней тут: http://vk.com/event51611528
Па дэталі звяртайцеся 8 029 8425789 (Настасся)
для ўдзелу ў фэсце трэба:
 - даслаць арганізатару  на адрас  nastauka@ethno.byзаяўку па 10 пунктах:
1)імя і прозвішча,
2) тэрмін находжання на фэсце,
3)нумар тэл.,
4) дзеці разам з вамі(імя і узрост),
5) наяўнасць намёта(калі ёсць дадатковы, на колькі чал.дадаткова),
6) наяўнасць спальніка(калі ёсць дадатковыя),
7)калі транспарт свой, то колькі дадаткова чалавек можаце ўзяць,
8)ці згодныя ехаць на спец.маршрутцы 06.09 з Мінску.
9) асаблівыя пажаданні наконт ежы (вегетэрыянства і г.д.).
10) наяўнасць народнага строю

Дэталі па грошах (разлік сумы на 1 дзень фэсту):
1) Сябры РМГА "СЭТ" - 50 000бр
2) астатнія ўдзельнікі фэсту - 55 000бр
3) дзеці, пры наяўнасці бацькоў - бескаштоўна)
4) у вёсцы ёсць крама
5) калі ў Вас ёсць машына, і Вы згодныя вазіць удзельнікаў фэсту, то напішыце арганізатару (сума ахвяравання крыху зменшыцца).

ЗЫ: у гэтую суму ўваходзіць харчаванне і транспарт (часткова).
Фэст ніякай фінансавай падтрымкі не мае, таму разлічваем толькі на свае сілы. Галадаць не будзем і ў гуртоў пастараемся пагасцяваць.

Дэталі па транспарце:
1) о6.07 з Мінску дзесь а 12.00 будзе адпраўляцца маршрутка, кошт 60 тышч у адзін бок.
2) Маршруткі Мінск-Любань ходзяць даволі часта. Па дэталі звяртайцеся да арганізатара

Спіс неабходных рэчаў:
-строй нас свята!!! ці хоць бы элементы;
- зручны абутак для заняткаў танцамі;
- дзяўчатам спадніцы;
- міска, лыжка, кубак;
- нешта падсілкавацца на суботу(вячэра будзе толькі а 20.00); -спальнікі і намёты. Тыя, хто едзе на машынах, вазьміце посцілкі з сабой, каб можна было сесці на свяце ўвечары.
- купальнікі варта прыхапіць (купаемся ў вазёрах мясцовых)

Падчас свята Пятровіцы дзяўчаты і жанчыны ахвяравалі крыжу рушнікі, стужкі, паясы...І загадвалі самыя патаемныя жаданні. Дзяўчаты, вазьміце што з сабой)))

Спадзяюся, што пагасцяваць па раёне атрымаецца. Улічваючы заўвагі ўдзельнікаў мінулагодняга фэста, прапаную ўзяць з сабою нейкія невялікія падарункі для бабуль. Цэнтралізавана збіраць грошы і закупаць не будзем. Але аддзячыць бабулям можна. Памятаю, некалі рабілі танчыкі для японскіх пенсіянераў, то яны нам падстаўкі пад гарбату і шкарпэткі падарылі.Драбяза, але прыемна.

Да сустрэчы!
Шчыра,
Настаўка

танцы, Любаньшчына

Previous post Next post
Up