Завушніцы з выцінанкамі.

Jun 06, 2013 15:32

Новая сукенка патрабуе новых завушніц. Але рабіць толькі адну пару я не ўмею. Так з'явілася яшчэ адна партыя завушніц з выцінанкамі :). Мне іх усе не перанасіць. Падбірайце, каму якія да спадобы ;)








аснова завушніц драўляная, выцінанка пад акрылавым лакам, вады не баяцца :)
кошт за пару 55 тыс., не для продажу толькі №2, бо рабіліся пад уласную сукенку. Можна на замову зрабіць падобныя, альбо такія, як Вам хочыцца. Можна таксама пад'ехаць і прымераць іншыя, што ляжаць у мяне ў куфэрку, але не захацелі фатаграфавацца ;)

выцінанка, рамёствы, Менск

Previous post Next post
Up