“Прыпыніць крок - знаныя і нязнаныя песні жыхароў Падляшша” - гэта назва праекта, у рамках якога ў Белавежы прайшоў “Канцэрт у рэгіянальных рытмах”.
Выступоўцы спявалі песні, сабраныя ад людзей і апрацаваныя ў час майстар-класаў. «Гэта працяг іншага праекта», - гаворыць Марэк Зубрыцкі, каардынатар праекта, кіраўнік калектыву “Ручаёк”.- Гэта другая частка праекта. Першая частка называлася “Пакінуць след - знаныя і нязнаныя песні жыхароў гміны Белавежа”. Цяпер мы захацелі пайсці трошкі далей - вырашылі збіраць ужо забытыя песні сярод жыхароў усяго Падляшскага ваяводства.Галоўным арганізатарам мерапрыемства выступіла добраахвотная пажарная брыгада Белавежы.Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, БелавежаФота аўтара
Болей...