Набор у танцавальную школу аб'яўляецца адкрытым!
Памеры танцавальнай прасторы - адпаведна і колькасці месцаў у групе - абмежаваныя!
Дасылайце заяўкі ў прыват ці на нумар 8425789 мтс, Настасся
Першая сустрэча адбудзецца 7 кастрычніка а 18.00 па адрасе:
Палаца дзяцей і моладзі, Старавіленскі тракт, 41. Даезд ад пл. Перамогі на 3, 4, ад ст.м. Пл. Коласа - на 5 трамваях. Сустракаемся ў фае!
Уваход на першы занятак вольны!
Праграма навучання будзе складацца з танцаў Любаншчыны. Гэта дазволіць якасна прадставіць і засвоіць лакальную танцавальную манеру.
Курс разлічаны на 4 мес.. 1 занятак - 2 акадэмічныя гадзіны.Пытанні раскладу і коштаў будуць абмеркаваныя на першай сустрэчы.
Болей тут .:http://vk.com/club34196578