Майстар народнай творчасці Галіна Рудніцкая запрашае на заняткі ў студыю беларускай народнай вышыўкі пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці (у групы першага і другога года навучання). Праграма курсаў надзвычай насычаная і разлічаная на 2 навучальныя гады (з кастрычніка па травень). Па заканчэнні навучання выдаецца пасведчанне. У першы год вывучаюцца больш распаўсюджаныя тэхнікі вышыўкі, у другі - больш рэдкія і складаныя. Пры ахвоце падчас заняткаў можна атрымаць падрабязныя кансультацыі па шыцці і аздабленні беларускай традыцыйнай кашулі (як мужчынскай, так і жаночай), а таксама дапамогу пры падрыхтоўцы да ўступлення ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.
У праграму курсаў уваходзіць навучанне наступным тэхнікам беларускай народнай вышыўкі:
1 год навучання:
1. Аздобныя швы
2. Набор (процяг, нацяг)
3. Роспіс
4. Лікавая гладзь
5. Крыжык
6. Мярэжкі
7. Краявыя швы
2 год навучання:
8. Злучальныя швы
9. Ажурнае шыццё па сетцы (сакаленне)
11. Вышыўка па зборках (маршчэнне)
12. Веткаўская вышыўка “белым па беламу” (спалучэнне вышыўкі лікавай гладдзю і шыцця па сетцы)
Заняткі ладзяцца з 1 кастрычніка па 31 траўня 1 раз на тыдзень (ранішняя і вячэрняя групы) па адрасе: Мінск, вул.Гікалы, 4 (ст.м. "Плошча Якуба Коласа"). Расклад заняткаў у гэтым годзе:
- ранішняя група: аўторак з 9.00 да 11.00,
- вячэрняя група: панядзелак з 18.00 да 20.00.
Колькасць навучэнцаў у групе - ад 5 да 10 чалавек. Кошт навучання - 120 000 руб. за месяц. Для іншагародніх магчыма інтэнсіўнае навучанне па скарочанай праграме.
Кантактная інфармацыя:
Тэл.: +375 29 1711390
E-mail: zoraczka@tut.by
Адказы на ўсе пытанні можна атрымаць па тэлефоне альбо тут. Буду рада бачыць вас на занятках! :)
ВЫШЫЎКА НАБОРАМ
Фрагмент фартуха (Лунінецкі р-н, ХІХ ст.). Папярочны набор
Вышыўка наборам па тканіне з дробнымі ніткамі
ВЫШЫЎКА РОСПІСАМ
Спалучэнне вышыўкі роспісам і крыжыкам
ЛІКАВАЯ ГЛАДЗЬ
Фрагмент ручніка (В.Лабачэўская. Повязь часоў - беларускі ручнік. - Мн., 2009.)
ВЫШЫЎКА КРЫЖЫКАМ
Адваротны бок вышыўкі крыжыкам. Спецыфіка беларускай тэхнікі вышыўкі крыжыкам - “чысты” левы бок (без вузлоў, вялікіх перецяжак, з адным напрамкам шыўкоў)
МЯРЭЖКІ
Мярэжкі з насцілам
Мярэжкі з насцілам
ЗЛУЧАЛЬНЫЯ ШВЫ
АЖУРНАЕ ШЫЦЦЁ ПА СЕТЦЫ (САКАЛЕННЕ)
МАРШЧЭННЕ
ВЫШЫЎКА ПА ЗБОРКАХ
ВЕТКАЎСКАЯ ВЫШЫЎКА "БЕЛЫМ ПА БЕЛАМУ" (СПАЛУЧЭННЕ ЛІКАВАЙ ГЛАДЗІ І ШЫЦЦЯ ПА СЕТЦЫ)
ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ВЫШЫВАНЫЯ КАШУЛІ
Жаночая кашуля (Калінкавіцкі строй)
Мужчынская кашуля