Спасаўка-ласаўка ў Скансэне

Aug 20, 2012 12:22


25 жніўня 2012 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту з 10.00 да 14.30 адбудзецца мерапрыемства “Спасаўка-ласаўка”. Так у народзе называюць Успенскі пост, які пачынаецца з 14 жніўня і доўжыцца да 29 жніўня. Ён аб’ядноўвае тры Спасы - “мядовы”, “яблычны”, “арэхавы” , прысвечаныя Спасіцелю нашаму Госпаду Іісусу Хрысту.

Кожнаму падчас мерапрыемства прапануем:
  • у 13.10 далучыцца да ўрачыстага набажэнства з Іерэем Антоніем Пшанічным і асвяціць мёд, яблыкі, мак, арэхі, хлеб і ваду;
  • з 10.00 да 14.20 праявіць ўвагу, кемлівасць і спрыт, каб выканаць заданні музейнай гульні “Пазнай Спас” і атрымаць заахвочвальны падарунак;
  • з 13.40 прыняць удзел у абрадавай дзеі “Абыход двароў”;
  • з 14.50 праслухаць экскурсію па выставе “Пчалярства на Беларусі;
  • з 10.00 да 14.20 паказаць мастацкія здольнаці у конкурсе дзіцячага малюнка “Баровачкі”.


За дадатковую плату члены Саюза народных майстроў прапануюць наведвальнікам вырабы з гліны, саломы, дрэва і іншых традыцыйных матэрыялаў. А смачна падсілкавацца можна будзе ў “Беларускай карчме”.

Мерапрыемства адбудзецца пры любым надвор’і!

Чакаем Вас

25 жніўня 2012 года

у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту

на чыстым і светлым мерапрыемстве “Спасаўка-ласаўка”!

Кошт квіткоў для дарослых - 12 000 руб.,

для вучняў, навучэнцаў ССНУ- 8 000 руб.,

для студэнтаў ВНУ - 6 000 руб.

дзеці дашкольнага ўзросту - бясплатна.

Previous post Next post
Up