Leave a comment

skepsys August 10 2011, 11:09:28 UTC

Апытанка ж у вашым выпадку можа быць, напрыклад, такая:
Якія сродкі (рушнікі, калыскі…) і ў які спосаб выкарыстоўвалі для пераноскі дзетак? Якога ўзросту дзеткі? Хто выкарыстоўваў (узростава, гендэрна)? Тэрміналёгія: як называлі прылады, спосабы нашэньня, тых, хто носіць і г.д. (важна зафіксаваць без скажэньняў, з захаваньнем асаблівасьці гаворкі). Як прылады былі зробленыя? Для чаго прызначаліся? Ці гэта былі адмыслова для дзетак зробленыя рушнікі і прылады, альбо дзеткі - толькі дадатковы спосаб выкарытсаньня? Ці была нейкая спэцыфіка аздабленьня такіх рушнікоў? Прымхі і забабоны, зьвязаныя з выкарыстаньнем такіх пераносак? У якіх выпадках, у які час, зь якой нагоды карысталіся? Пастаянна, сэзонна, сыстэмна? Якое стаўленьне было ў грамадзе да выкарыстаньня такіх прыладаў? Стаўленьне самога інфарматара? Ці карысталіся паралельна чым яшчэ, ці былі альтэрнатывы (напр. калі зьявіліся вазочкі)? У якія гады гэта ўсё адбывалася? У якім месцы, раёне, вёсцы? Ці ё ў сямейным архіве адпаведныя фотаматэрыялы?

Ну і пашпарт:
→ Інфарматар - ад каго запісана? - (імя, год народзінаў, месца пражываньня, адукацыя, веравызнаньне… А ў кантэксьце тэмы, я б дадаў яшчэ колькасьць дзяцей/унукаў - чыста цікавасьці дзеля ;))
→ Зьбіральнік - хто запісаў? Калі(дата)? Дзе?

Пры пераводзе ў тэкст вельмі важна захоўваць усе асаблівасьці гаворкі інфарматара.

Неяк так, за аснову можаце ўзяць. Плёну :)

Reply


Leave a comment

Up