Шапавальскі летнік. вёска Пакуцце, Дрыбінскі раён

Aug 06, 2011 21:44

Адбыўся летнік па перайманні шапавальсакага майстэрства. Цягам тыдня мы вучыліся часаць воўну, раскладваць загатоўкі і ўласна валяць валёнкі. Навучанне праводзіў цудоўны чалавек і выдатны майстра : Валянцін Зюлікаў. , дапамагалі яго жонка Лідзія і бацька Уладзімір Маісеевіч.



Вёска Пакуцце- сапраўдны эпіцэнтр шапавальскага майстэрства. Разам з суседнімі вёскамі яна складае старадаўні шапавальскі цэнтр. Валёнкі тут валяюць у кожнай хаце, а калі папрасіць - можна пачуць катрушніцкі лемязень, яшчэ жывы ў абіходзе старых катрушнікаў -шапавалаў.

За фота - асабісты вялікі дзякуй Анастасіі Арайс.))

      

вось такая майстэрня)



Валянцін тлумачыць асаблівасці воўны: мытай і нямытай, шэрай і цёмнай...



калодка



валёнкі гатовыя, на розныя памеры





здымаем меркі













бацька Валянціна. таксама катрушнік, як і дзед- дынастыя, адным словам







а гэта будучы Вожык)))



кіпень



вось так мы і мучыліся весяліліся 3 дні пакуль стала атрымлівацца)







мужчынам канешне лягчэй. Сілушкі паболей, ды і спрадвеку  валёнкі - мужчынская справа. Калі скончваліся палявыя працы, на Пакравы, мужыкі адпраўляліся ў доўгае падарожжа. Ажне да Новага году вандравалі па Беларусі, даходзілі да Расеі, Літвы (а адзін так , кажуць, аж да Амерыкі давандраваў), і валілі валёнкі гаспадарам, з воўны замоўніка.З сабою мелі толькі іструмент"Дзе шапавал стаў, там і яго стан", кажуць тут.  У той час уся Дрыбіншчына жыла адыходніцтвам, землі бедныя, таму і развівалася тут рамяство. Можна сустрэць цэлыя вёскі бондараў, шаўцоў-краўцоў, шапавалаў. У Пакуцці выраблялі валёнкі і каткі(колы) для вазоў.





выварочваем гатовы







набіваем калодкі



капялюш))) будучы



наша цудоўная гаспадыня



ну і вось))) ва ўзнагароду мы атрымалі пахвалу майстра і загад вывучыць катрушніцкі лемязень, бо ўселякі паважаны катрушнік павінен не толькі шімскія шкорні умець змаксаць , але і па -катрушніцку гаварыць, а іначай - які ж ён шапавал? ))))

P.S.а яшчэ кажуць тут "авечка кругом чалавечка"))) вось і цікава, чаму на Беларусі амаль не гадуюць цяпер авечак, а каб пачасаць воўну трэба днём з агнём шукаць ваўначоску...

шапавалы, летнік, СЭТ, Дрыбіншчына, лямец

Previous post Next post
Up