У нядзелю, 5 чэрвеня, аб 11 гадзіне ў новым офісе СЭТ, што па вул. К. Лібкнехта, 112,
адбудзецца семінар на тэму "Метады палявой працы".
Мэта семінара - тэарэтычная падрыхтоўка да правядзення этнаграфічных экспедыцый.
Выступяць запрошаныя эксперты:
Рэгіна Гамзовіч,
Вольга Лабачэўская,
Сяргей Выскварка.
Запрашаем усіх, хто плануе прымаць удзел у экспедыцыях
Студэнцкага этнаграфічнага таварыства або ладзіць уласныя палявыя даследаванні.
Да месца правядзення семінара можна даехаць аўтобусам № 57 ад Гандлёвага
дома "На Нямізе" (ст. м. "Няміга"), або 18 ці 23 тралейбусам ад ст. м. "Інстытут Культуры".
Прыпынак "Вуліца Лермантава".
Калі Вы плануеце наведаць семінар, калі ласка, папярэдне патэлефануйце па нумары
8-029-774-91-64 (Юля) або 8-029-778-01-00 (Аляксей) і папярэдзьце нас,
каб мы маглі ўдакладніць колькасць удзельнікаў.