Ой, лецела стрэла
дый у конец села,
Хі я, хмелю, дый у конец
села.
Дый убіла стрэла
сына молойца.
Да ніхто к целу
не прыступіцца.
Прыступіласа Анна
Йваноўна,
Й узела цело дэй
на ручэнькі,
Обнесла цело
кругом цэркоўкі.
Сама цэркоўка
откріваецца,
Само целочко й у
во гроб легло.
Прылетае да тры
пташэчкі.
Што одна пташка -
то мамка его,
А друга пташка -
то сестра его,
А трэйця пташка -
то жона его.
Ой, маці плачэ з
веку до веку,
А сестра плачэ з
году до году,
А жона плачэ з
вечора до дня.
Ек мамка плачэ,
то й рэкі цекуць,
А сестра плачэ -
то й озёрушка,
А жона плачэ - ні
калюжэчкі.
Это на Паску.
Езжаем от у нас озеро, да на лодках, да як заспеваем етыя песні…
Зап. Мельнікава
Л.Г., Глушэц І.В. 18.05.2011 г. у в. Хлупін Жыткавіцкага раёна ад Торчык
Сцепаніды Іванаўны, 1937 г.н.