Дзякуючы ізаляцыі палешукоў, адрэзаных ад усяго свету лясамі і балотамі, захаваўся у
в.Гаўрыльчыцы Салігорскага р-на фальклорны абрад: “Закалыхванне”.
Свята адзначалася заўсёды аднаго дня - 7 красавіка кожнага году, таму што “Благавешчанне” з’яўляецца непераходным святам праваслаўнай царквы.
Зранку, у асобнасці гэта былі маладыя хлопцы знаходзілі галоўны атрыбут свята -“вужышча”- доўгая вяроўка з канаплі ці лейцы. Трэба было знайсці і месца, дзе будзе гэта свята адбывацца. Так, як у той час усе жылі на хутарах , месца адводзілася ці ў лесе , альбо ў каго небудзь на двары, дзе знаходзілася азярода (прыспасабленне для сушкі сена), кулёў з льна і іншых збожжавых культур. Азярода была як мага добрым прыстасаваннем, каб зачапіць калыханку, таму што яна складвалася з двух вертыкальных слупоў і здаровай жардзіны паміж імі.
На свята зыходзіліся з ўсёй акругі, старыя і маладыя. Першых закалыхвалі самых смелых , каб можна было ўпэўніцца ў моцным крапленні калыханкі, затым па чарзе ўсіх хто прысутнічаў. Каб калыханку добра разгойдаць трэба была сіла, дзеля гэтага вызначалі двух самых здаровых хлопцаў, якія дзержучы лейцы ў руках , раскалыхвалі асобу...
Глядзіце здымкі і працяг чытайце тут:
www.esoligorsk.net/content/view/39862/808/ ,
Click to view