Паштоўка з выцінанкай да Дню Валянціна.

Feb 03, 2011 20:06

 Да надыходзячага свята  
(хоць яно і не ў беларускай святочнай традыцыі, але ў мастацкай - паштоўка :))

І так, нам будзе патрэбна:

- папера пастэльная (можна і каляровы картон, альбо якая іншая таўстая папера) каляровая;
- папера таночкая у кантраст папярэдняй, пажадана аднаколерная, але можна і кшталту той, што на фота;
- папера светлага колеру для ўстаўкі ў сярэдзіну (гл. апошнія фота)
- металічная лінейка;
- нажніцы фігурныя;
- звычайныя нажніцы (любога памеру, толькі абавязкова вострыя);
- нож шпалерны;
- аловак;
- гелевая ручка белага колеру (можна яшчэ і залатога, срэбнага);
- клей;
- пэнзаль






1. Нажом пад лінейку выразаем з вялікіга ліста картону прамакутнік памерам прыблізна 20х15см.
Краем нажніц роўна пасярэдзіне праводзім (злёгку) лінію для згіну.


2. Складваем папалам па лініі. Павінна атрымацца так:


3. Фігурнымі нажніцамі абразаем складзены ўдвая картон так, каб атрымалася палова сардэчка: калі згін злева, то зразаем левы верхні вугал, потым з ніжняга левага вугла ўправа ўверх (зразаем правы ніжні многа), закругляем і зразаем правы верхні (меньш, чым правы ніжні).


4. Калі разгарнуць, то павінна атрымацца наступным чынам:


5. Пасля бяром таночкую паперу і выразаем з яе два квадрацікі (прамакутнікі) памерам прыблізна 3-4см па боку:


6. Складваем іх папалам і малюем алоўкам контур для выразання. Прыкладна як на фота, альбо тутака


7. Выстрыгаем прамымі нажніцамі па контуру:


8. Атрымліваюцца падобныя сардэчкі:


9. Адно з іх прыклейваем на "твары" паштоўкі...


... другое - ў сярэдзіне.


10. Белай гелевай ручкай "пераўтвараем" адно сардэчка ў кветачку ...


... другое - ў матылька


11. З танкой светлай паперы выразаем прамакутнік фігурнымі нажніцамі. Гэты прамакутнік павінен быць на 1-2см большы за сардэчка-аснову з усіх бакоў. Складваем яго папалам.


12. Усярэдзіне паштоўкі на правым баку наносім 3 кроплі клею...


... і прыкладваем да іх складзены ўдвая светлы таночкі лісток.


13. На ім можна таксама дамаляваць матылькоў:


14. Ставім свой подпіс на адваротным баку паштоўкі, каторая так выглядае ў разгорнутым выглядзе:


... А так у складзеным:




Прыемнага свята!

выцінанка, беларускі стыль, рамёствы

Previous post Next post
Up