Прэзентацыя "Берагіні", Мінск, 13.11

Oct 20, 2010 22:42



У мэтах падтрымкі фальклорнага мастацтва і папулярызацыі фестывальных праектаў, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, 13 лістапада 2010 года ў Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь праводзіцца прэзентацыя Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” ў рамках правядзення этнаграфічных канцэртаў у г. Мінску “Фальклор беларускай глыбінкі”.

У праграме:

§  выставы:

·         “Фоталетапіс фестывалю “Берагіня” ў творчасці фотамайстра Я.В. Пясецкага”;

·         публікацый “Краязнаўчай газеты”, Акцябрскай раённай газеты “Чырвоны кастрычнік”;

·         метадычнай, і рэпертуарна-інфармацыйнай літаратуры “Сучасны стан і развіццё народнага мастацтва рэгіёнаў”;

§  выставы-продажы:

·         рэпертуарна-метадычнай літаратуры, рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў фестывалю;

·         твораў народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў;

§  правядзенне “круглага стала” “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы захавання, аднаўлення і трансляцыі”;

§  фотасесія;

§  дэманстрацыя фестывальных відыяматэрыялаў.

Таксама адбудзецца канцэрт-прэзентацыя дзіцячых фальклорных калектываў і аўтэнтычных гуртоў:

§  Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці:

·         “Рудабельскія зорачкі” (кіраўнікі Вольга Дульская, Дзмітрый Бяжкоў),

·         “Цярэшкавы шчодрыкі” (кіраўнікі Тамара Іскрыцкая, Ігар Дземенкавец),

·         “Некрашынка” (кіраўнікі Валянціна Кульбіцкая, Леанід Шчэрбін),

·         аўтэнтычны калектыў “Перазвоны” Гацкога СДК (кіраўнік Алена Агейчык),

·         танцавальныя пары;

§  Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці:

·         народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Міжрэчча” Пагосцкага сельскага клуба (кіраўнік Кацярына Панчэня);

§  Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці:

·         Анастасія Матусевіч, в. Пратасевічы (выкладчык Наталля Еўдакімовіч);

§  Барысаўскага раёна Мінскай вобласці:

·         “Берагіня”, в. Мётча (кіраўнікі Мікалай Козенка, Антаніна Абрамовіч);

§  Любанскага раёна Мінскай вобласці;

·         “Жэўжык”, г. Любань (кіраўнік Сяргей Выскварка);

§  Мінскага раёна:

·         “Калыханка”, г. п. Міханавічы (кіраўнік Ларыса Рыжкова);

§  г. Мінска:

·         “Талака”, БДУКіМ (кіраўнік Вячаслаў Калацэй),

·         “Гарлачыкі”, СШ №3 (кіраўнік Святлана Яфімава).

майстар-клас, Міністэрства культуры, прэзэнтацыі, літаратура, выставы, БДУКіМ, Барысаўшчына, Усходняе Палесьсе, Любаньшчына, этнаграфічныя канцэрты, Менск

Previous post Next post
Up