Каляндар ад Бекара

Oct 27, 2007 07:12

28 кастрычніка:

Сымон і Юда. "Сымон з Юдаю працу ў полі канчаюць, хаты аглядаюць"
Праскева Пятніцкая. Дзень забароны прадзеньня ў каталікоў, "Ня можна прасьці, араць, выносіць попел і рабіць шчалок для мыцьця бялізны"

народны каляндар

Leave a comment

Comments 3

skepsys October 28 2007, 13:43:49 UTC
Дзядзька, а зь якога часу паслоўныя выпіскі з кнігі спадара Алеся Лозкі пра беларускі народны каляндар сталіся раптам календаром "ад Бекара"??? ;)

Піярысься? ;))))

ЗЫ Ну і мадэратарскае: пазначай калі ласка цэтлікі "народны каляндар" да падобных запісаў.

Reply

bekarr October 28 2007, 22:29:37 UTC
А з тых, калі я пачаў губляць час і грошы інтэрнэта на тое, каб гэтую інфу сюды запосьціць ;)

Лічыш, што дурная ідэя ?)

Reply

skepsys October 29 2007, 13:30:40 UTC
не, ідэя не дурная. камуна, дарэчы рабілася й дзеля гэткага апавяшчэньня аб народным календары.

напрыклад, вось так:
Юр'я - http://community.livejournal.com/by_ethno/4260.html
Мікола - http://community.livejournal.com/by_ethno/6401.html

а цытуючы паслоўна, не ўказваць крыніцы, здаецца, не зусім камільфо. людзі "марнавалі" зна-а-а-ачна большы час і грошы ў экспедыцыях і архівах, ці ня так?

ЗЫ дарэчы, калі цікава, звязваўся нейк з чувакамі з calend.ru, каб зрабіць там падзел па беларускім народным календары. але паставіў умовы: абавязковая вэрсія па-беларуску (пры роўных аб'ёмах з расейскае), і гэта будзе асобная катэгорыя (не ў "сьвятах беларусі", "сьвятах язычніцкіх" ці "святах славян" - дарэчы апошнія дзьве вельмі сьмешныя катэгорыі ў іх). мне адмовілі у абодвух патрэбаваньнях. хаця зрабіць такую штуку варта, каб раз туды ўсё загнаць і болей да гэтага не вяртацца.

Reply


Leave a comment

Up