Пару пытанняў да паважанай суполкі.
Ці існуе нейкі адзіны цэнтралізаваны спіс (каталог) беларускай нематэрыяльнай спадчыны (кшталту расійскага "Каталога объектов нематериального культурного наследия народов Российской Федерации")? Калі існуе, то дзе з ім можна азнаёміцца?
Таксама цікавіць сам працэс фіксацыі і захавання аб'ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Прыкладам этнограф, падчас экспедыцыі, знаходзіць нейкі невядомы абрад, фіксуе яго на паперы (на аўдыё, на відэа) і што з ім адбываецца далей? Адпраўляецца ў міністэрства культуры для зацвярджэння? :) Я чалавек крыху далёкі ад гэтай тэмы, таму буду вельмі удзячны за разгорнутыя адказы.
У гугле па тэме знаходзяцца толькі канвенцыя ЮНЭСКА і закон РБ аб ахове, таму спасылкі на літаратуру па тэме таксама дзюжа вітаюцца.
UPD: Аб'екты нематэрыяльнай культурнай спадчыны якія занходзяцца ў спісе нематэрыяльнай спадчыны Беларусі:
- Калядны абрад "Цары", вёска Семежава, Клецкі раён (адзіны беларускі абрад ў спісе ЮНЭСКА);
- Калядны абрад "Шчодрык", вёска Рок, Салігорскі раён, Мiнская вобласць (дададзены ў спіс 19 жніўня 2009г);
- Калядная гульня " Жаніцьба Цярэшкі", Лепельскі раён, віцебская вобласць (2009 год);
- «Наўскі Вялікдзень», вёска Аброва, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць (2009 год);
- Тэхналогіяй стварэння майстрамі Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці драўляных музычных народных інструментаў (2009 год);
- Абрад "Тураўскі карагод" на свята Юр'я, вёска Пагост, Жыткавіцкі раён (гл. таксама Юр'я)
- Абрад "Ваджэньне стралы", вёска Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён (2006 год)
- Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы “Глыбокiя крынiцы”, “Журавушка”, “Павалякі”, Любанскі раён
- Рамяство шапавалаў Дрыбіншчыны (2009 год)
Знайшлося 8 аб'ектаў, дадавайце клалі ласка ў коменты якія яшчэ ведаеце.
UPD2: Па стане на травень 2009:
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў нашай краіне нададзены 56 аб’ектам нематэрыяльнай спадчыны. З іх 50 - гербы гарадоў і 6 - фальклорна-этнаграфічныя аб’екты. UPD3: Інвентар і ўсю актуальную інфармацыю па аб'ектах нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі можна знайсці на сайце
"Жывая спадчына Беларусі".